Меркаванні8484

Святлана Калінкіна: Чаму ўкраінскі парад выклікае захапленне

У сталіцы Украіны адбыўся парад у гонар 26-й гадавіны незалежнасці Украіны. Чаму ўкраінскі парад выклікае камяк у горле, а беларускія — горкую іронію?

Па-першае. Парад у Кіеве праходзіў сапраўды ўрачыста. А гэта значыць, стрымана, як тое належыць дзяржаўнаму святу. Без кічу ў выглядзе сеялак-веялак-жывых пірамід са студэнтаў і студэнтак і ўрачыстага правозу ўнітазаў як найвышэйшага дасягнення айчыннай прамысловасці.

Тут і ніжэй фота: УНІАН

Па-другое. Украінскі парад — гэта было не проста перамяшчэнне шыхтоў, што чаканяць крок. Гэта быў парад, напоўнены сэнсам. На ім атрымлівалі залатыя зоркі новыя Героі Украіны. Урачыста, на вачах ва ўсёй краіны.

На ім атрымлівалі сцягі і назвы вайсковыя падраздзяленні. Імя караля Даніла, імя Чорных запарожцаў… Украінскія назвы, украінскія героі. Як слава нацыі, гонар нацыі, эстафета мужнасці і патрыятызму, якая ідзе праз стагоддзі…

У Беларусі такой практыкі проста няма. У нас Героямі Беларусі становяцца ў цішы кабінетаў. У нас чамусьці ёсць Венская дэсантная брыгада, Наўгародская, Тыльзіцкі полк… Але няма вайсковых падраздзяленняў імя Давыда Гарадзенскага, князя Вітаўта, Міхала Глінскага, Канстанціна Астрожскага, Тадэвуша Касцюшкі…

Трэцяе.

Паклаўшы руку на сэрца: у каго ёсць упэўненасць, што беларуская армія будзе абараняць беларускі суверэнітэт, калі Расія раптам вырашыць, што тут, у нас, таксама крыўдзяць рускіх? Калі б здарылася нешта падобнае таму, што адбылося ў Крыме ці на Данбасе?

Ні ў каго такой упэўненасці няма. Ёсць толькі надзея.

А вось на парадзе ў Кіеве страявым крокам ішлі тыя, хто ўжо выразна вызначыўся, на чыім ён баку, і якую гатовы абараняць радзіму. Ішла армія, якая цяжка, з крывёю і вялікімі стратамі пазбавілася ад здраднікаў.

Нашай арміі, каб зразумець, хто ёсць хто, не трэба чакаць свайго Данбаса. Каб выявіць патэнцыйных здраднікаў, трэба перавесці сілавыя структуры на нацыянальную беларускую мову. Усе, хто не разумее, навошта гэта робіцца; усе, хто не падтрымае, запратэстуе, пачне супрацівіцца — патэнцыйныя здраднікі і ёсць.

Чацвёртае. Ва Украіны вельмі прыгожы гімн. Ва Украіны вельмі прыгожы сцяг. Гімн, які хочацца спяваць. Сцяг, які хочацца абараняць. У беларусаў такія сімвалы адабралі.

І даўно зразумела, што трэба вярнуць. Таму што без «Пагоні», без нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, без «Жыве Беларусь!», што ідзе ад сэрца, мы манкурты, трава пры дарозе розных імперый.

Без усяго гэтага ў нас няма ідэі, якая можа аб'ядноўваць.

«Мужнасць нараджае пераможцаў, адзінства нараджае непераможных», — сказаў сёння ў прамове на парадзе Пятро Парашэнка.

Дык вось, беларускія парады ў лепшым выпадку дэманструюць патэнцыял мужнасці, украінскі парад прадэманстраваў патэнцыял непераможнасці. А гэта велізарная розніца!

Ну і пятае. Прэзідэнт Украіны ў прамове на парадзе выразна пазначае курс, куды вядзе сваю дзяржаву — ў Еўрасаюз і НАТА.

Куды Лукашэнка вядзе Беларусь?.. Ён і сам не ведае. Проста вядзе — ад параду да параду.

Каментары84

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць