Эканоміка3535

Лукашэнка: Каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, яблык

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, якія паведамілі кіраўніку дзяржавы аб ходзе ўборачнай кампаніі, яе папярэдніх выніках.

«Ці хопіць нам для таго, каб пракарміць народ, — гэта, натуральна, не абмяркоўваецца. У нас заўсёды хапала, ужо 20 гадоў запар, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Запасы: мы дамаўляліся, што каля мільёна тон мы возьмем у рэзерв. Няхай будзе хлеб. Гэта золата».

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што збожжавыя з'яўляюцца асновай для забеспячэння кармамі ў жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. «Натуральна, гэта перш за ўсё камбікорм. Таму мяне цікавяць у дадзеным выпадку вынікі уборкі і баланс па збожжавых», — сказаў ён.

Па-другое, Лукашэнка пацікавіўся прагнозамі і сітуацыяй на ўборцы бульбы і кукурузы на зерне. «Гэта вялікія плошчы. Уборка не скончана пасля збажыны. Садавіна, гародніна… Ці хопіць нам гэтых культур для стварэння стабілізацыйных фондаў? - задаў пытанне кіраўнік Беларусі. — Каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, яблык і гэтак далей».

«Мы павінны скончыць нарыхтоўку кармоў дастойна. Год добры для таго, што нарыхтаваць травяністыя кармы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«І самае галоўнае — сяўба азімых», — дадаў Аляксандр Лукашэнка, пацікавіўшыся станам спраў у гэтым пытанні.

Па словах Л. Заяца, толькі ў грамадскім сектары намалочана амаль 7,4 мільёнаў тон збожжа.

А з улікам фермерскіх гаспадарак і уборкі на асабістых падворках у насельніцтва ўраджай збожжавых у гэтым годзе складзе каля 8,1 млн т збожжа (без кукурузы). «Гэтага збожжа дастаткова, каб нарыхтаваць харчовыя запасы нашай краіны», — падкрэсліў Леанід Заяц.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць