Спорт55

Зборную Расіі адхілілі ад удзелу ў Паралімпійскіх гульнях — 2018

Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) адмовіў Паралімпійскаму камітэту Расіі (ПКР) у аднаўленні членства ў арганізацыі, паведамляе «Р-Спорт». Як заявіў прэзідэнт МПК Філіп Крэйвен, расійскія паралімпійцы не змогуць прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку і на Гульнях-2018 годзе ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане.

Рашэнне аб адмове ў аднаўленні членства ПКР было прынятае на пасяджэнні выканкама МПК ў Абу-Дабі. У ходзе пасяджэння былі разгледжаныя дакументы і матэрыялы, прадстаўленыя расійскім бокам. Напярэдадні выканкама прэзідэнт ПКР Уладзімір Лукін заяўляў аб прызнанні рабочай групай МПК выканання крытэрыяў аднаўлення ПКР.

«Мы разглядаем цяпер гэта рашэнне. Мы былі гатовыя ў тым ліку і да такога сцэнару. У бліжэйшы час сумесна з ПКР прааналізуем гэтую інфармацыю і выпрацуем агульную пазіцыю», — заявіў міністр спорту Расіі Павел Калабкоў.

У красавіку 2017 года член выканкама ПКР Міхаіл Цярэнцьеў прыняў удзел у пасяджэнні Рады спартсменаў МПК. На гэтым пасяджэнні ён прапанаваў дазволіць расіянам выступаць пад нейтральным сцягам да тых часоў, пакуль не будзе адноўленае членства ПКР. Гэтая прапанова была адхіленая.

МПК патлумачыў сваё рашэнне тым, што права на выступ пад нейтральным сцягам даецца толькі бежанцам і тым спартсменам, у чыіх краінах няма нацыянальнага паралімпійскага камітэта.

У жніўні 2016 года з-за паведамленняў аб прымяненні допінгу МПК прыняў рашэнне прыпыніць членства ПКР ў арганізацыі і адхіліў расійскіх паралімпійцаў ад гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

У лістападзе 2016-га ў МПК назвалі ўмовы аднаўлення членства расійскага камітэта. У ліку патрабаванняў аказаолася выплата €250 тыс. за кожны каляндарны год адхілення спартсменаў і павышэнне строгасці допінг-кантролю.

XII Паралімпійскія зімовыя гульні пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхенчхане з 9 па 18 сакавіка 2018 года. У выпадку, калі да Паралімпіяды-2018 МПК не здыме санкцыі ў дачыненні да расійскіх спартоўцаў, яны будуць вымушаныя зноў прапусціць спаборніцтвы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць