Усяго патроху77

І ўсё-такі ён гадронны

Слова «гадрон» паходзіць з грэцкага «ἁδρός», — 'моцны'. Рысачка над «ἁ» ў грэцкай мове абазначае прыдыханьне, і ў лацінскай мове гэтае прыдыханьне перадаецца ўжо паўнацэннай літарай h: «hadros». Таму і па-беларуску правільней пісаць: гадронны.

Слова «гадрон» паходзіць з грэцкага «ἁδρός», — 'моцны'. Рысачка над «ἁ» ў грэцкай мове абазначае прыдыханьне, і ў лацінскай мове гэтае прыдыханьне перадаецца ўжо паўнацэннай літарай h: «hadros». Лаціна ж ёсьць галоўным пастаўшчыком грэцызмаў у эўрапейскія лацінічныя мовы. Таму й ня дзіва, што нашумелы Вялікі калайдэр вядомы як «гадронны» ня толькі немцам і ангельцам, але й заходнім ды паўднёвым славянам, што карыстаюцца лацінскай графікай.

Бяз «г» пішуць калайдэр баўгары і расейцы. Што да пазычаньняў у беларускай ды ўкраінскай мовах, дык іх шлях дасёньня няпросты ды пакручасты, бо ляжыць праз мову расейскую. Традыцыйна, інэрцыйна ды бязь лішніх разваг бярэцца ўжо асвоенае расейшчынай ды гатовае да ўжываньня іншамоўнае слова. Гэта зручна, але пакідае галоўнае пытаньне — чаму? — без адказу. Пытаюцца пра гэта ў сваіх мовазнаўцаў і ўкраінцы, запыталіся і ў нас нашыя чытачы.

Таму што так напісана ў слоўніку, адказваюць прынятыя гэтым летам афіцыйныя Правілы артаграфіі і пунктуацыі, няпроста ж бо патлумачыць, чаму грэцкая «гісторіа» з такой самай прыдыхальнай рысачкай над «ἱ» дала беларускую «гісторыю», а з грэцкага «гадрос» выйшаў «адрон».

У кнізе «Беларускі клясычны правапіс» перадача такіх пазычаньняў разглядаецца ў 20-м разьдзеле, і калі ведаць, што адкуль запазычана (а мы ведаем), адказ адназначны — «г» пішацца абавязкова.

Такім чынам, у Вялікім калайдэры пад Жэневай разганяюць гадроны, таму й калайдэр правільна называць гадронным.

Дапамагаў разабрацца ў асаблівасьцях іншамоўных пазычаньняў адзін з аўтараў «Беларускага клясычнага правапісу» — Зьміцер Саўка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў7

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў7

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць