Улада4141

Байкоту ня будзе

Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сіл абяцаюць захаваць кааліцыю.

У пятніцу лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў далі сумесную прэс‑канфэрэнцыю з нагоды хуткіх парлямэнцкіх выбараў. Байкоту ня будзе.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька кажа, што цяпер у СМІ накіпае ажыятаж, ці будуць прадстаўнікі АДС здымаць сваіх прадстаўнікоў. «Гэта пытаньне важнае, але не галоўнае. Галоўнае захаваецца ці не кааліцыя АДС у тым фармаце, які існуе зараз. Ці будзе АДС моцным палітычным суб’ектам, які будзе прызнавацца, як грамадзянамі краіны, так і замежнымі партнэрамі», — кажа А. Лябедзька.

Палітык дадае, што на апошнім паседжаньні Прэзыдыюму АДС было прынятае кампраміснае рашэньне паводле якога ўжо сёньня можна гаварыць, што кааліцыя не прызнае выбары ні свабоднымі, ні справядлівымі. Гэта пацьвердзяць сваімі подпісамі ўсе вылучэнцы са «сьпісу 110‑і». Разам з тым, на заключным этапе выбарчай кампаніі апазыцыя зьбіраецца сканцэнтравацца на назіраньні за падлікам галасоў. Рабіцца гэта будзе на тых акругах, дзе балятуюцца канкурэнтаздольныя кандыдаты. Лябедзька кажа, што гэта будзе рабіцца з мэтай дэманстрацыі канкрэтных доказаў фальсыфікацыі выбараў.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі ўсё ж застаецца пры сваім меркаваньні. «Лічу рашэньне апошняга Сойму партыі аб зьняцьці кандыдатаў правільным. Калі з выбарчай кампаніі зьнялося 115 чалавек, то 80 % акругаў аказаліся б безальтэрнатыўнымі. Прызнаць такія выбары было б вельмі складана», — кажа палітык.

Сам Баршчэўскі падчас галасаваньня зьбіраецца на пяць дзён у рэгіёны, каб назіраць за выбарчым працэсам. «АДС трэба існаваць і ўмацоўвацца і пасьля 28 верасьня», — лічыць Л. Баршчэўскі.

«Галоўнае для нас сёньня — гэта сумесная кансалідаваная пазыцыя», — кажа Аляксандар Казулін. Былы палітвязень мяркуе, што для апазыцыя важна дабіцца, каб усе перамовы сёньня адбываліся ў трохкутніку ўлада — апазыцыя — Захад.

Старшыня ПКБ Сяргей Калякін паведаміў, што ў аўторак па ініцыятыве пасла Францыі Мюрэй Мюсо адбудзецца сустрэча лідэраў апазыцыі з эўрапейскімі дыпляматамі. Калякін таксама падкрэсьліў, што паведамленьне пра пахаваньне АДС вельмі перабольшаныя.

Віктар Карняенка ад імя Аляксандра Мілінкевіча перадаў, што Рух за Свабоду лічыць прапановы Анатоля Лябедзькі разумнымі. Таксама Карняенка заклікаў не спаборнічаць у радыкалізьме, заклікаючы зьняцца дэмакратычным кандыдатам. Яўны ўкол у адрас Баршчэўскага.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу51

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу51

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць