Здарэнні5656

У Барысаве пяць жанчын на Дзень маці выпілі вадкасць для чысткі чанаў ад рыбы. Падрабязнасці

Раніцай 14 кастрычніка жанчыны, як звычайна, прыйшлі на працу — пачыналася іх змена на прадпрыемстве «Фаўна». Яно займаецца вытворчасцю прадуктаў з рыбы.

Ілюстрацыйнае фота.

Жанчыны працавалі разнарабочымі. Пакуль яны пераапраналіся, у падсобку прыйшла прыбіральшчыца. Было каля 9-й раніцы.

Прыбіральшчыца паведаміла, што знайшла ў курылцы на другім паверсе чыюсьці заначку — бутэльку бальзама і прапанавала адзначыць Дзень маці.

«Там дзіўная гісторыя. Што было дакладна, сказаць цяжка — на ўсім прадпрыемстве відэакамеры, але ў той падсобцы іх няма. Але маці расказала мне наступнае.

Бутэлька была няпоўная, але, здаецца, заклеена акцызнай маркай. Жанчыны адкрылі, разлілі. Іх было шасцёра, але адна піць не захацела. Прыбіральшчыца пакаштавала «на язык» і таксама не захацела. Астатнія вырашылі трохі выпіць. Панюхалі — неяк незвычайна ці небяспечна з бутэлькі не пахла. На пяцярых выйшла па няпоўнай чарцы, — расказаў «Нашай Ніве» сын адной з жанчын. — То бок незразумела, як бутэлька была закрытай — паўлітра там не было дакладна».

Тры жанчыны выпілі адразу. Рэакцыя была імгненнай — пачало круціць жываты, ванітаваць, пекла ў роце і горле. Жанчыны ўпалі на падлогу. Дзве жанчыны выпілі на пару секунд пазней. Убачыўшы, што адбываецца з іх калегамі, яны пачалі засоўваць пальцы ў рот, каб званітаваць.

Жанчына, якая не піла, выклікала хуткую. Работніц забралі ў бальніцу. Тры з тых, хто выпіў першымі, цяпер у Мінску, у аддзяленні таксікалогіі. У іх апаленыя страўнікі, глыткі, моцна апечаныя страваводы.

Дзве жанчыны — у бальніцы ў Барысаве, у ЛОР-аддзяленні. У іх апаленыя глыткі, вадкасць не паспела дайсці да страўнікаў.

«Я пазваніў маці а 9-й раніцы, павіншаваць са святам. Слухаўку падняла іншая жанчына, паведаміла, што маму забралі ў рэанімацыю. Цяпер яе стан вельмі кепскі, — распавёў сын адной з пацярпелых, — 

Мне сказалі дактары так — тым, хто ў Мінску, трэба пратрымацца 2 тыдні. Тым, хто ў Барысаве — тыдзень. Калі за гэты час не памруць, то выкараскаюцца».

Ён настойвае — жанчыны не мелі праблем з алкаголем і проста вырашылі выпіць па чарцы з нагоды свята. Усе пацярпелыя рознага ўзросту (каму 40 гадоў, каму 46, каму 23).

«Звычайныя работніцы, — кажа хлопец. — Яны не алкагалічкі».

Што ж было ў той бутэльцы?

Пасля хуткай на прадпрыемства прыязджалі міліцыянты. Бутэльку забралі на экспертызу.

«Дакладна невядома, што было ў ёй. Але кажуць, што шчолач. Справа ў тым, што на прадпрыемстве захоўваецца шмат хімічных рэчываў. І кажуць, што вадкасць для чысткі чанаў ад рыбы якраз па колеры і кансістэнцыі падобная на той бальзам. А яна вельмі-вельмі моцная, з ёй працуюць у пальчатках, бо скуру нават можа спаліць, — расказвае сын пацярпелай работніцы. — То бок, хутчэй за ўсё, хтосьці вырашыў вынесці трохі гэтай вадкасці сабе дадому, наліў у бутэльку з-пад бальзама і схаваў. А прыбіральшчыца знайшла».

Цяпер, кажа хлопец, падняўся шум на прадпрыемстве. Імаверна, пакараюць начальніцу змены, прыбіральшчыцу і кладаўшчыка, які адказвае за захоўванне хімічных рэчываў, мяркуе хлопец.

«Маёй сястры ўжо званіў той кладаўшчык, казаў, нібыта ён адгаворваў жанчын піць той «бальзам». А насамрэч яго ў той дзень увогуле на працы не было», — кажа хлопец.

Пацярпелыя жанчыны пакуль змагаюцца за жыццё. Кажуць, што на месца здарэння выязджалі следчыя. Па факце здарэння можа быць заведзеная крымінальная справа.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары56

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць