Грамадства66

Сёньня Рэал – БАТЭ

Упершыню беларусы возьмуць удзел у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Учора ж румынскі ЧФР і кіпрскі «Анартосіс» наглядна паказалі барысаўцам, як гуляць у гасьцях з фаварытамі і як адбіраць у іх ачкі.

Упершыню беларускі клюб возьме ўдзел у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Зьдзейсьніліся мары айчынных заўзятараў футболу, якія чакалі гэтага дня 17 гадоў.

Сёньня БАТЭ выйдзе на поле «Санцьяга Бэрнабэў», каб супрацьстаяць у афіцыйнай – не таварыскай! – гульні самім «галакіцкас» – мадрыдзкаму «Рэалу».

Пачатак трансьляцыі на БТ у 21:40.

Агляд гульнявога дня а 00:10, а ў 01:25 БТ пакажа ў запісе матч Ювэнтус – Зеніт. Гэта нашыя супернікі па групе.

***

Пару гадоў таму зьявіўся анекдот. «Што робіць беларускі заўзятар, калі яго клюб выйграе (або прайграе) у Лізе чэмпіёнаў. Адказ: выключае Play station – і ідзе спаць». Цяпер гэты анекдот не актуальны.

Не актуальны ў тым ліку і таму, што матчы аўторка наглядна паказалі БАТЭ, што трэба ня толькі не баяцца фаварытаў, але можна без праблем іх перамагаць.

Такі ж навічок Лігі чэмпіёнаў, румынскі ЧФР (з гораду Клуж) абыграў у гасьцях, на Стадыё Алімпіко «Рому» 2:1.

Прычым румыны прайгравалі 0:1, але атрымалі валявую перамогу. Лік мог быць і большым, але за рымлянаў аднойчы заступілася бэлька варот, мужна прыняўшы на сябе магутны ўдар ад лініі штрафной.

Другая сэнсацыя грымнула ў Брэмэне,
дзе кіпрскі «Анартосіс», месцам прапіскі якога лічыцца горад Фамагуста (клюб базуецца ў Нікасіі, паколькі Фамагуста знаходзіцца на тэрыторыі турэцкага Кіпру), выстаяў у матчы супраць «Вэрдэру».

Героем матчу стаў галкіпэр кіпрыётаў албанец Бэкай. «Анартосіс», які ўзначальвае знакаміты грузінскі трэнер Тімур Кецбая (ён тры гады таму прывозіў "Анартосіс" у Менск - кіпрыёты перамаглі тады "Дынама"), захаваў вароты на замку. 0:0.

***

Іншыя вынікі:

Барсэлёна – Спортынг – 3:1,
Базэль – Шахцёр (Данецк) – 1:2.

Турнірнае становішча: Барсэлёна, Шахцёр -- па 3, Базэль, Спортынг -- па 0.

У наступным туры ў Данецк завітае «Барса». Гэты матч адбудзецца 1 кастрычніка.

***

Чэлсі – Бардо – 4:0,

Турнірнае становішча: Чэлсі, ЧФР (Клуж) -- па 3, Рома, Бардо -- па 0.

***

Панацінаікас – Інтэр – 0:2,

Турнірнае становішча: Інтэр -- 3, Вэрдэр, Анартосіс -- па 1, Панацінаікас -- 0.

ПСВ – Атлетыка Мадрыд – 0:3,

Марсэль – Лівэрпуль – 1:2.

Турнірнае становішча: Атлетыка, Лівэрпуль -- па 3, Марсэль, ПСВ -- па 0.

Як бачым, у пяці з васьмі матчаў перамаглі госьці: Лівэрпуль, Атлетыка, Інтэр, ЧФР, Шахцёр. Так што паняцьце госьці / гаспадары вельмі ўмоўнае цяпер.

***

Сёньня ж таксама гуляюць
Сэлтык -- Ольбарг, Манчэстар Юнайтэд -- Вільярэал; Алімпік Ліён -- Фіярэнціна, Сьцяўа -- Баварыя;

цікавы матч пройдзе ў Кіеве. Мясцовае "Дынама" згуляе з лонданскім "Арсэналам". У гэтай групе "Порту" згуляе з "Фенербахчэ".

Каментары6

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі15

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома16

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць