У наступны панядзелак 6 лістапада ў Празе адбудзецца канцэрт гарадзенскага гурта «Дзецюкі». Музыкі абяцаюць парадаваць гледачоў як старымі хітамі, так і песнямі з новага альбому «Рэха».

Прэміяльнаю часткаю канцэрту стануцца некалькі новых, яшчэ не запісаных трэкаў. Арганізатары - Дзяніс Ламейка і Пётрык Дудановіч запрашаюць усіх у клуб «Mandragora», адрас Korunní 16.Сайт клубу —http://www.mandragorapraha.cz/, падзея ў ФБ — https://www.facebook.com/events/1460317650755672/
Пачатак канцэрту — а 19.00, кошт квітка — 200 крон.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары