Культура11

Высокая мода з акіянічнага смецця скарае свет

Каля васьмі мільёнаў тон пластыкавых адкідаў трапляе ў нашы акіяны кожны год. У той самы час чалавецтва выкідае каля 10 мільёнаў тон адзення ў год, паведамляе BBC.

Фота Ecoalf.

І пластыкавае смецце, якое ўтварае вялізныя выспы ў акіяне, і кіламетры звалак з гніючым тэкстылем незваротна змяняюць хімічны склад нашых экасістэмаў, атручваючы іх на шмат год наперад.

Фота Ecoalf.

Стваральнік іспанскага брэнда адзення Ecoalf Хаўер Гойенэча вырашыў адказаць на выклік часу. Ягоная кампанія пачала ператвараць пластыкавае смецце сабранае ў Міжземным моры ў ніці для тканінаў, якія надаюцца да выкарыстання ў вопратцы. Гэты праект, «Upcycling Oceans», быў намінаваны на прэмію 2017's Beazley Designs of the Year.

Ecoalf прадае гэтую вопратку пад лозунгам: «Бо ў нас няма планеты Б», і імкнецца стварыць лінію моднага адзення з такой жа якасцю, дызайнам і тэхнічнымі характарыстыкамі, як у найлепшых еўрапейскіх брэндаў.

Хаўер Гойенэча лічыць, што праз моду можна дасягаць адукацыйных мэтаў: «Гэта павялічвае веды людзей пра тое, што адбываецца на планеце, і мы працуем у напрамку дасягнення абсалютна яснай мэты: спыніць нядбайнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў каб забяспечыць лепшую будучыню для наступных пакаленняў».

Фота Ecoalf.

У верасні гэтага году Ecoalf адчыніў сваю філію ў Тайландзе, бо 60 адсоткаў акіянічнага пластыкавага смецця прыпадае на краіны Азіі.

Тайскі праект папулярызацыі экалагічных ведаў праз вопратку мае падтрымку турыстычнага ведамства каралеўства. Аднак Хаўер Гойенэча кажа, што гэтага недастаткова — і што ён марыць пра распаўсюд сваёй ідэі па ўсім свеце.

Хаўер Гойенэча. Фота Ecoalf.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары100

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць