Свет1010

NYT даведалася пра крызіс у АНБ пасля крадзяжу ў спецслужбы кіберзброі

Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША перажывае крызіс пасля крадзяжу хакерамі ў 2016 годзе шкоднасных праграм, якія спецслужба выкарыстала для пранікнення ў прылады і сеткі па ўсім свеце, піша газета New York Times.

Група хакераў Shadow Brokers апублікавала праграмны код праграм, скрадзеных у АНБ. Ён затым выкарыстоўваўся для стварэння вірусаў, якія нанеслі вялікі ўрон камп'ютарам ва ўсім свеце. АНБ афіцыйна не каментуе сітуацыю, аднак New York Times лічыць даказаным тое, што выкрадзеная кіберзброя належыць спецслужбе. Гэта пацвердзілі выданню былыя і цяперашнія супрацоўнікі Агенцтва нацбяспекі.

Па іх словах, дзеянні Shadow Brokers мелі «катастрафічныя наступствы для АНБ»: яго здольнасць абараніць магутную кіберзброю, а таксама каштоўнасць спецслужбы для нацыянальнай бяспекі былі пастаўлены пад пытанне. «Агенцтва, якое лічыцца сусветным лідарам ва ўзломе камп'ютарных сетак праціўнікаў, не змагло абараніць уласныя сеткі», — піша газета.

Выданне адзначае, што крадзеж дакументаў параўнальны з «землятрусам, што скалануў АНБ да асноў». Мяркуецца, што шкода ад Shadow Brokers можа быць значна больш таго, што нанёс экс-супрацоўнік ЦРУ і АНБ Эдвард Сноўдэн. Ён раскрыў назву праграм масавага сачэння, а хакеры выклалі код праграм і тым самым дазволілі выкарыстоўваць іх трэцім асобам.

Па дадзеных New York Times, амерыканскія спецслужбы не могуць нават вызначыць, якім чынам адбылася ўцечка і замяшаны ў гэтым хто-небудзь з супрацоўнікаў. Ідуць маштабныя праверкі.

«У штаб-кватэры агенцтва ў Мэрылэндзе і ў аддзяленнях па ўсёй краіне супрацоўнікаў АНБ прымушаюць прайсці тэсты на дэтэктары хлусні і адхіляюць ад працы <…>. Маральны настрой упаў, дасведчаныя спецыялісты сыходзяць з агенцтва на працу, якая лепш аплачваецца, у тым ліку ў фірмы, якія абараняюць камп'ютарныя сеткі ад уварванняў з выкарыстаннем інструментаў АНБ», — піша газета. З 2015 года трох супрацоўнікаў арыштавалі за крадзеж дадзеных, але незразумела, ці стала сітуацыя ў АНБ лепшай, адзначае выданне.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне26

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну25

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне26

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць