Улада3939

Лукашэнка не паляціць у Брусэль на саміт Усходняга партнёрства, дэлегацыю ўзначаліць Макей

Дэлегацыю Беларусі на саміце Усходняга партнёрства ў Брусэлі 24 лістапада ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Пра гэта, адказваючы на пытанне БЕЛТА, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк.

Прадстаўнік МЗС адзначыў, што беларускім бокам з падзякай успрынята запрашэнне наведаць саміт на ўзроўні кіраўніка дзяржавы,

што адлюстроўвае прагрэс у дачыненнях Беларусі з ЕС і пераход, пасля доўгага перыяду рознагалоссяў, у новы стан ўзаемадзеяння з ЕС як вельмі важным суседам, партнёрам па рашэнні пытанняў міжнароднай бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне і па пашырэнні гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння краін ЕС з Беларуссю.

«У дыпламатычнай практыцы візіт на найвышэйшым узроўні, як правіла, з'яўляецца кульмінацыяй узаемных намаганняў бакоў па развіцці супрацоўніцтва, знамянуючы сабой дасягненне глыбокіх сістэмных вынікаў, важных для асноў двухбаковага ўзаемадзеяння паміж адпаведнымі суб'ектамі міжнародных адносін.

Мінск і Брусэль пры актыўным удзеле сталіц краін — членаў ЕС сумесна працуюць над развіццём раўнапраўных ўзаемавыгадных адносін, абмяркоўваючы ўвесь спектр пытанняў узаемадзеяння ў рамках Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, галіновага дыялогу ў сферы гандлю, беларуска-еўрапейскага дыялогу па правах чалавека і працягваючы ўзгадненне прыярытэтам партнёрства», — сказаў ён.

«Беларускі бок зацікаўлены ў ліквідацыі ўсіх абмежаванняў ЕС, якія азмрочваюць нашы адносіны, у дачыненні да магчымасцяў ўзаемадзеяння з Беларуссю. На парадку дня беларуска-еўрапейскіх адносін належыць з'явіцца перамовам, вядучым да заключэння базавага пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве.

Беларусь зацікаўленая ў працягу ўдзелу ва Усходнім партнёрстве ЕС, якое павінна стаць відавочна карысным для грамадзян Беларусі і ЕС, палегчыўшы ўмовы вядзення бізнэсу, кантакты паміж людзьмі, сувязі ў розных сферах, павысіўшы узровень аб'ектыўных ведаў адзін пра аднаго», - падкрэсліў Андрэй Шупляк.

Паводле яго слоў, у цяперашні час Усходняе партнёрства ЕС у большай ступені з'яўляецца фарматам супрацоўніцтва, у якім краіны-партнёры дамагаюцца прызнання еўрапейскай перспектывы.

«Беларусь не ставіць перад сабой такой мэты, аднак выступае за захаванне і развіццё «Усходняга партнёрства» ЕС як інструмента развіцця непалітызаванага ўзаемадзеяння, накіраванага не супраць каго-небудзь, а на вырашэнне агульных праблем і пытанняў, якія стаяць перад народамі і дзяржавамі нашага рэгіёну, — адзначыў прадстаўнік МЗС. — Беларусь, будучы месцам правядзення пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы, высунуўшы ініцыятывы аб спалучэнні еўрапейскага і еўразійскага эканамічных інтэграцыйных працэсаў, пра пачатак шырокага дыялогу пераадоленні існуючых супярэчнасцяў ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі на нашай агульнай прасторы - у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі - бачыла б саміт «Усходняга партнёрства» ЕС як максімальна дэпалітызаванае мерапрыемства, уносячы тым самым уклад ва ўстараненне фактараў раз'яднанасці ў вялікай Еўропе».

«Менавіта гэтыя мэты — далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, прагматычнае ўмацаванне «Усходняга партнёрства» ЕС і прыняцце мер, што не паглыбляюць супярэчнасці, а спрыяюць разрадцы напружанасці ў нашым агульным рэгіёне, — з'яўляюцца асновай нашай пазіцыі да саміту Усходняга партнёрства, — рэзюмаваў Андрэй Шупляк.

***

Нагадаем, што сёлета ўпершыню запрашэнне ў Брусэль на саміт УП было адрасавана непасрэдна Лукашэнку.

Папярэднія чатыры саміты прайшлі без удзелу беларускага кіраўніка — Еўрасаюз, які ўвёў санкцыі супраць Беларусі, запрашэнні дасылаў, але даваў зразумець, што прысутнасць Лукашэнкі на саміце непажаданая. Апошні раз, у 2015 годзе, на саміце ў Рызе Беларусь прадстаўляў кіраўнік МЗС якраз Уладзімір Макей.

У канцы мінулага тыдня ў час рабочага візіту ў Мінск віцэ-канцлер, міністр замежных спраў ФРГ Зігмар Габрыэль выказаў надзею, што на саміт у Брусэль ад Беларусі прыедзе менавіта Лукашэнка.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць