Беларуская блаґасфера22

Ганна Кісьліцына: Шукайце жанчыну

Гісторыя — адзіная навука, якую не ўспрымаю ўсур'ёз. Нічога больш спекулятыўнага, чым яна, і прыгадаць не магу. Бо як толькі паміраюць апошнія сведкі здарэння, кожны здатны зрабіць з мінулым што заўгодна.

Учора паглядзела чарговую перадачу, дзе распавядалі пра таямніцу смерці Купалы. У такой сучаснай манеры, дзе высоўваецца шмат версій, а аўтар удае, што толькі ён здолеў дазнацца праўду. Не буду казаць, што ведаю, як яно было, але тое, што ў расказаным шмат недарэчнасцяў — дакладна.

Карцінка была такая.

Масква. Гасцініца «Масква». 1942. Купала сядзіць з сябрамі, якія выпіваюць, у гасцінічным нумары. Па версіі вядучага — Купала не п'е. Нехта таямнічы звоніць па тэлефоне. Купала выбягае адзін на калідор. Што адбываецца — невядома. Сведкаў, як не аднойчы падкрэслівае вядучы, няма. Купалу знаходзяць унізе мёртвым, бо зваліўся ў пралёт (праз сапраўды вельмі нізкія парэнчы) і разбіўся. Пасля той жа вядучы гаворыць, што сведкі бачылі двух людзей. Адна з іх — жанчына. Вядучы ўголас думае, што гэта магла быць карэспандэнтка газеты. А пасля намякае, што гэта магла быць і Паўліна Мядзёлка, любімая жанчына Купалы (для тых, хто не ведае, любімай яна была яшчэ да рэвалюцыі, прыблізна каля 1914 года). Пасля версія зводзіцца да «органаў» і адносінаў Купалы са Сталіным...

Сюжэт, пакладзены ў перадачу, ужо даўно расцяганы па газетах. Чым больш праходзіць часу са смерці класіка, тым больш забойцаў і таямніцаў. Аднак, прызнаюся, той, хто звязаны з літаратурай, ведае, што яшчэ зусім нядаўна была вядомая зусім іншая гісторыя. Праўда, падрабязнасцямі мала хто мог падзяліцца.

Вось што расказвае пра акалічнасці гэтай трагедыі другі класік беларускай літаратуры — Янка Брыль — у кнізе «Вячэрняе».

«Не памятаю, калі гэта было, дый, можа, яно і не так важна, каб зусім дакладна пра час, — хапае і таго, што ўжо нямала гадоў стаіць у памяці гутарка з Пятром Панчам, удвух на познавячэрнім гасцінічным калідоры. У Маскве, у гасцініцы, што называецца аднайменна.

Пятро Ёсыпавыч сам пачаў гэтую гутарку. На дзесятым

паверсе, дзе мы з ім спыніліся, каля пралёту, у які зваліўся Купала. Ад успаміну пра гэта якраз і пачаў.

Утрох: Купала, Лынькоў і ён — стары, паважаны расказчык — выпілі, памятаецца ясна, палавіну паўлітра, колькі было ў бутэльцы. Захмяленне, такім чынам, выключаецца. Выйшлі на калідор. Ужо ў пакоі развітаўшыся, і яшчэ пастаялі, пагаварылі. Купала прысеў, прыткнуўся бачком на коўзкім мармуровым парапеце. А тут праходзіла з падносам афіцыянтка — з пустым ці з поўным посудам, з пакоя якога ці ў які пакой — ужо ні Панч тады, а я цяпер, у восемдзесят восьмым годзе, з яго расказу не памятаю.

Іван Дамінікавіч і ў шэсцьдзесят гадоў любіў, кажучы па-вясковаму, зачапацца з маладымі жанчынамі. Ветлым, вясёлым словам, з усёй кавалерскай тактоўнасцю. Так гаварыў мне і Панч. А сам я чуў ад цёткі Уладзі гордае: «Мой Янка быў еўрапеец!..» Не вытрымаў ён і тады, з таго злавес-нага парапета. Ці то памкнуўся крышку гулліва: «Мая, ж ты красунечка!», ці то вельмі прыблізна хацеў штосьці па-добнае сказаць, зрабіць. А маладзіца — ці стомлена, са зра-зумелай нецярплівасцю, ці таксама з ветлым какецтвам — нібы хацела адмахнуцца ці адхіснуцца ад шаноўнага кавалера. Ён варухнуўся таксама. Як і куды: да яе, ад яе — у тыя секунды ў памяці Панча не замацавалася. Адбылося адно — вялікі паэт, жывы чалавек паляцеў у глыбока-каменны пралёт...

Афіцыянтка ў той жа вечар знікла.

Расказана яшчэ і так, да таго, што ўжо хутка паўвеку гаворыцца пра. Яго заўчасную, трагічную смерць.

Некалькі сведак, нямала версій,— як быццам тут штосьці трэба было замоўчваць...» «Вячэрняе», 1994.

І ў мяне няма ніякіх падстаў не верыць Янку Брылю. Менавіта чалавечнасць гэтай версіі пераконвае мяне ў яе праўдзівасці. Але цяпер яе ніхто не хоча згадваць. Няма скандалу — няма праблемы...

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць