Момант сустрэчы ў Мінску перад самітам АДКБ кіраўнікоў дзяржаў Расіі і Беларусі апублікаваны сёння ў Telegram-канале «Пул №3». На відэа добра бачная вышыня абцасаў расейскага лідэра, калі ён рухаецца па дывановай дарожцы насустрач Аляксандру Лукашэнку. Афіцыйна — рост Уладзіміра Пуціна 170 см.
Канал «Пул №3» напаўняюць журналісты, што асвятляюць дзяржаўныя і працоўныя візіты расейскага ўрада.
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары