Грамадства8585

Лукашэнка: Усебеларускі з'езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя і для цяперашняга дня

На фота — Вялікая беларуская рада, якая ініцыявала скліканне Усебеларускага з'езду 1917 года.

Першы Усебеларускі з'езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя і для цяперашняга дня. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні Аляксандра Лукашэнкі, якое ён накіраваў гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі «Падзеі 1917 года ў гістарычным лёсе Беларусі», паведамляе БелТА.

Прывітанне зачытаў удзельнікам канферэнцыі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

«Падзеі 1917 года спрыялі імкненню беларусаў жыць у сваім доме. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, выразілася ў скліканні I Усебеларускага з'езда.

Гэты народны сход прадэманстраваў найважнейшыя каштоўнасці, значныя для нас і да цяперашняга дня: сваю дзяржаву, яе сацыяльны характар і той факт, што толькі народ, яго воля, калектыўны розум і лідары могуць стаць сапраўднай крыніцай незалежнасці», — гаворыцца ў прывітанні.

«Звяртаючыся на Усебеларускіх народных сходах да меркавання тых, хто сваёй працай стварае нашы багацці, бачым і другі ўрок гісторыі нашай дзяржаўнасці: толькі адзінства ўсіх нас, усяго нашага беларускага народа з'яўляецца гарантам выбару і захавання самастойнага шляху развіцця», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

На Усебеларускім з'ездзе ў 1917 годзе выразна прагучала фундаментальная ідэя — стварэнне свайго ўніверсітэта. «Сёння мы яшчэ больш разумеем, што без адукацыі, без навукі мы не зможам умацаваць незалежнасць нашай дзяржавы. Бо асноўная яе мэта — стварэнне не толькі матэрыяльных, але і духоўных асноў для развіцця Чалавека», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

***

Першы Усебеларускі з'езд прайшоў у Мінску 5—17 снежня 1917 года ў гарадскім тэатры. Ён быў скліканы Вялікай беларускай радай, на яго сабраліся беларускія палітычныя дзеячы з усіх губерняў, а таксама прадстаўнікі беларускамоўных паветаў Ковенскай і Віленскай губерняў. У З'ездзе ўзялі ўдзел 1872 дэлегаты. Старшынёй быў абраны кіраўнік Беларускай вайсковай рады Янка Серада, у будучыні першы старшыня Рады БНР.

З'езд абвясціў права беларускага народа на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама на дэмакратычны ўрад.

З'езд абраў Раду, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партыяў. Бальшавікі разагналі з'езд, але працэс абвяшчэння незалежнасці быў запушчаны. Праз тры месяцы, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Ці з'явіцца ў Мінску памятная шыльда пра Першы ўсебеларускі з'езд? Дрыга пакуль упіраецца

Каментары85

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў6

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць