Свет2323

Генпракурор Украіны: Саакашвілі знаходзіцца ў статусе ўцекача з-пад варты і павінен заўтра здацца сам

Пасля таго як экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі збег з мікрааўтобуса з праваахоўнікамі, ён знаходзіцца ў статусе ўцекача з-пад варты. Пра гэта паведаміў у аўторак з трыбуны Вярхоўнай Рады генеральны пракурор Юрый Луцэнка, піша «Украінская праўда».

Паводле словаў Луцэнкі, гэтая акалічнасць паўплывае на абранне захаду стрымання экс-прэзідэнту Грузіі.

«Гэта ставіць пад сумнеў магчымасць заўтра ці ў наступныя дні пасля выстаўлення абвінавачання прапанаваць яму хатні арышт. Мы будзем пра гэта моцна думаць», — падкрэсліў генпракурор.

«Праз 24 гадзіны ўся праваахоўная сістэма Украіны зробіць усё неабходнае, каб апатрыд Саакашвілі паўстаў перад следчым для выстаўлення абвінавачання, а потым — у судзе», — заявіў кіраўнік украінскай пракуратуры.

«Лічу, што асабісты прыход Саакашвілі да следчага СБУ заўтра а 9.00 на вуліцу Вароўскага пазбавіць краіну ад лішніх узрушэнняў», — падкрэсліў генпракурор.

Раней сёння экс-прэзідэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі, якога раніцаю затрымалі ў цэнтры Кіева, прыхільнікі выцягнулі з машыны міліцыі, паведамляе «Украінская праўда».

Актывісты разбілі шыбы і выцягнулі яго з задніх дзвярэй.

Людзі крычэлі «Міша». Саакашвілі выступіў на сходах да касцёла. Вакол сабраліся каля тысячы чалавек. затым прыхільнікі ўзялі Саакашвілі ў кола і павялі ў парламент. Каля ягоных муроў адбыўся мітынг, у якім ўзялі ўдзел каля 500 чалавек. Побач з мітынгоўцамі знаходзілася некалькі машын Нацгвардыі, аднак яны не перашкаджалі выступоўцам і ўдзельнікам.

Спачатку Саакашвілі зайшоў у офіс свайго «Руху новых сіл» на Музейным завулку. Але яго адціснуў натоўп людзей. Ён пабыў там некалькі хвілін пабыў са сваімі прыхільнікамі. Далей натоўп пайшоў да парламента.

Раніцай аўторка стала вядома, што сілавікі спрабуюць узламаць дзверы кватэры Саакашвілі. Работнікі Генпракуратуры Украіны і спецпадраздзяленне «Альфа» прыйшлі да яго ў рамках справы ў дачыненні да былых украінскіх палітыкаў-уцекачоў. Сам Саакашвілі залез на дах. Яго адтуль забралі і затрымалі.

Па дадзеных СБУ, экс-кіраўніку Грузіі інкрымінуюць парушэнне па ч 1. артыкула 256 — садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 21

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць