Ад рэдакцыі223223

Вячорка патрабуе заблакаваць «Нашу Ніву»

Узгаданая ў артыкуле пра дзяцей лідараў беларускай апазіцыі Радаслава Вячорка патрабуе заблакаваць сайт «Наша Ніва». Хостар, які абслугоўвае дамен nn.by, атрымаў ад яе адпаведны зварот.

Вячорка хоча, каб «Наша Ніва» выдаліла інфармацыю пра яе.

Радаславе Вячорцы, дачцэ палітыка, экс-кіраўніка Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, у тэксце быў прысвечаны адзін сказ — пра тое, што яна пераехала ў Іспанію. Вячорка сцвярджае, што гэта ўмяшанне ў яе прыватнае жыццё.

Падобную сціслую інфармацыю — дзе вучыўся, дзе працуе, дзе жыве — «Наша Ніва» апублікавала і пра чатыры дзясяткі іншых дзяцей лідараў апазіцыі з мэтай атрымання статыстычнага партрэта сітуацыі.

Бацька Радаславы Вінцук Вячорка дагэтуль удзельнічае ў грамадскім жыцці. Паўмесяца таму ён быў лаўрэатам прэміі чэшскага Інстытута даследавання таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека — «за годнае перайманне дзейнасці ў абароне прынцыпаў дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека».

«Наша Ніва» раней неаднаразова паведамляла чытачам і пра членаў сем’яў беларускіх чыноўнікаў. Мы перакананыя, што гэтыя звесткі ўяўляюць грамадскі інтарэс. Людзі, якія кіруюць (ці разлічваюць кіраваць) краінай, мусяць быць адкрытыя для грамадскасці. У базавых звестках пра іх і іх сем’і не можа быць таямніцы прыватнага жыцця.

Радаславу Вячорку абурыў таксама факт публікацыі яе фотаздымка. 

Рэч у тым, што ў якасці ілюстрацыі да публікацыі «Наша Ніва» выкарыстала заставачную карцінку з яе акаўнта ў фэйсбуку, даступную ўсім ахвотным. Радаслава Вячорка мяркуе, што пры публікацыі здымка з яе выявай былі парушаныя яе аўтарскія правы. 

Што ж, сітуацыя тут такая. У Беларусі СМІ — не толькі «Наша Ніва», усе СМІ — свабодна выкарыстоўваюць тыя фота з сацыяльных сетак, якія стаяць у адкрытым доступе. «Наша Ніва» не выкарыстоўвае фота, якія стаяць «пад замком». Калі беларускае заканадаўства ў гэтым пытанні зменіцца, мы прыстасуемся, але пакуль закон не забараняе СМІ выкарыстоўваць адкрыты змест сацыяльных сетак. (І, на нашу думку, на сёння гэта правільна, бо павышае празрыстасць грамадства.)

Таму, вядома, спадарыні Вячорцы не ўдасца «спыніць аказанне паслуг хостынга для гэтага дамена» (іншымі словамі — спыніць доступ да nn.by). 

Нам застаецца выказаць шкадаванне з нагоды такога стаўлення з боку Вячоркі. «Наша Ніва» не атрымлівала ніводнай скаргі ці прэтэнзіі ад дзяцей чыноўнікаў на свае аналагічныя матэрыялы. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары223

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць