Навука і тэхналогіі33

Apple збіраецца закрыць iTunes

Карпарацыя Apple мае намер зачыніць краму музыкі iTunes да 2019 года. Пра гэта паведамляе партал Weraveyou.

Такое рашэнне звязана з ростам папулярнасці Spotify, Apple Music і іншых стрымінгавых сэрвісаў на фоне падзення продажаў музычных кампазіцый у краме Apple. Мадэль спажывання змянілася, і карыстальнікі сталі слухаць музыку па падпісцы, адзначае Weraveyou.

Па дадзеных партала, усе набытыя карыстальнікамі трэкі і іх плэйлісты перанясуць у медыятэку Apple Music. Разам з гэтым нелегальна запампаваныя кампазіцыі стануць недаступныя.

Адрозненне iTunes Store ад Apple Music палягае ў тым, што ў першым выпадку вы плаціце асобна за кожную кампазіцыю, якая захоўваецца на ўсіх вашых прыладах, што дае магчымасць слухаць яе без доступа да інтэрнэту. Пры падпісцы на сэрвіс Apple Musiс вы атрымліваеце доступ да ўсёй музыкі, але не можаце спампаваць яе на сваю прыладу, што робіць немагчымым слухаць яе ў выпадку, калі няма доступу да інтэрнэту. 

iTunes Store была створаная ў 2003 годзе, калі, пасля поспеху плэера iPod, узнікла неабходнасць у вялікай базе якаснае музыкі. Кошт кампазіцый розны для кожнай краіны. Так, у Беларусі адну песню можна набыць ад $0,69. 

Apple Music прадставілі ў 2015 годзе. Кошт месячнай падпіскі на сэрвіс для аднаго карыстальніка ў Беларусі зараз каштуе $4.99 (для параўнання, у ЗША — $9.99, у Расіі — каля $6).

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць