Грамадства

Больш за 116 тысяч грамадзян Беларусі працавала ў Польшчы ў лютым

Больш за 116 тысяч грамадзян Беларусі працавала ў Польшчы ў лютым. Гэта вынікае з даных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, апублікаваных сёння, піша Reform.news.

Усяго ў Польшчы па стане на апошні дзень лютага працавала 1,057 млн замежных грамадзян. Іх колькасць вырасла на 5,3% у параўнанні з мінулым годам.

Паводле даных ГСУ, грамадзяне Беларусі складалі 11% ад агульнай колькасці замежнікаў, што працуюць у Польшчы, або крыху больш за 116 тыс. чалавек. Найбольш шматлікай групай замежных работнікаў былі грамадзяне Украіны — на іх прыпадала 67%.

У тлумачэннях ГСУ адзначаецца, што ў гэты статыстычны агляд уваходзяць асобы, якія працуюць па працоўных дамовах, дамовах даручэння (zlecenia) і падобных па характары дамовах. У іх не ўключаюцца тыя, хто працуе па дамовах падраду (o dzieło) і дамовах аб дапамозе пры зборы ўраджаю.

Трэба адзначыць, што пры гэтым у сістэме польскага сацыяльнага страхавання на канец лютага было зарэгістравана большая колькасць грамадзян Беларусі — больш за 133 тыс. чалавек. У сістэму сацстрахавання работнік, які плаціць адпаведныя ўзносы, можа ўносіць таксама членаў сваёй сям’і

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць