Свет1313

Парашэнка распавёў, навошта Украіне амерыканская зброя

Рашэнне ЗША аб прадастаўленні Украіне лятальнай абарончай зброі — «прынцыповае і доўгачаканае рашэнне» і «годны адказ на працяг акупацыі Расіяй ўкраінскай тэрыторыі».

Пра гэта вечарам 23 снежня заявіў прэзідэнт Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў фэйсбуку, каментуючы рашэнне Дзярждэпа ЗША аб прадастаўленні Украіне «ўзмоцненых абаронных магчымасцяў».

«Як і дамаўляліся з прэзідэнтам Дональдам Трампам, без лішняга шуму, спакойна, Украіна атрымае лятальную абарончую зброю з ЗША. Гэта прынцыповае і доўгачаканае рашэнне Амерыканскай адміністрацыі было пацверджана падчас маёй ўчорашняй размовы з дзяржсакратаром Рэксам Тылерсанам», — адзначыў Парашэнка.

Ён дадаў, што гэта зброя ў руках украінскіх воінаў «не для наступу, а для рашучага адпору агрэсару, абароны ўкраінскіх воінаў і мірнага насельніцтва, а таксама эфектыўнай самаабароны ў адпаведнасці з арт. 51 Статута ААН».

«Гэта таксама трансатлантычная прышчэпка ад расійскага вірусу агрэсіі. … Такі крок у тандэме з узмацненнем санкцый супраць Расеі - годны адказ на працяг акупацыі ўкраінскай тэрыторыі, невыкананне Масквой сваіх абавязацельстваў, і працяг накачкі Данбаса цяжкім зброяй», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў130

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Польшчы пракаментавала, ці магчымае аднаўленне чыгуначнага руху з Беларуссю5

«Квадрат» каштуе $2750. Гэта не люкс, а самая танная кватэра ў Мінску6

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е5

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі6

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў130

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць