Меркаванні1414

Новыя куміры

Калісьці ў маленстве мне здавалася, што жыцьцё будзе пражытае не дарма, калі пабачу Дэль П’ера. Вось пабачыў. Але захапілі зусім іншыя гульцы, свае, беларускія. Піша Зьміцер Панкавец.

У аўторак перад футболам жартаваў, што жыцьцё будзе пражытае не дарма, калі пабачу самога Дэль П’ера, колішняга куміра дзяцінства. Славутага італьянца пабачыў, але захапілі зусім іншыя гульцы, свае, беларускія. Піша Зьміцер Панкавец.

Алесандра Дэль П’ера быў кумірам яшчэ ў тыя дзіцячыя гады, калі мы ганялі футбольны мяч на вясковым выгане. Тады з заміраньнем сэрца мы сачылі за Лігай чэмпіёнаў і першынствамі сьвету і Эўропы. Вялі сшыткі, дзе пазначалі вынікі гульняў, зьбіралі налепкі з выявамі найлепшых гульцоў сьвету, хацелі быць падобнымі да іх.

Нашымі кумірамі былі Клінсман, Кёпке, Замэр, Шырэр, Шэрынгем, Вэрон, Батыстута, Клюйвэрт, Зэедорф, Раванэлі, Віялі, Мальдзіні, Баджа, Рамарыё, Дунга, Стоічкаў, браты Лаўдрупы, Шмэйхель, Зыдан, Джаркаефф, Бартэз, Фігу і, натуральна, Дэль П’ера.

Гэты невысокі італьянец ужо ня проста адзін з многіх, ён увасабленьне эпохі.
Дэль П’ера выйграваў Лігу чэмпіёнаў, два гады назад у складзе «Скуадры адзуры» стаў чэмпіёнам сьвету. Ён забіваў дзясяткі галоў розным камандам. Дэль П’ера праз усю кар’еру застаўся верным «Ювэнтусу», нават калі каманду саслалі за карупцыйны скандал у Сэрыю B. Майкі зь ягоным прозьвішчам насілі і носяць ва ўсім сьвеце, у тым ліку ў Беларусі.

Нават у дзяцінстве мы, напэўна, ня верылі, што беларускі клюб некалі зможа выйсьці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, прывесьці ў краіну такія каманды, як «Рэал» і «Ювэнтус». Гэта выглядала абсалютна нерэальна, а ўсе словы Анатоля Капскага ўспрымаліся зь вялізнай доляй скептыцызму.

Таму гульня на «Дынама» 30 верасьня — гэта як дакрануцца да казкі, спраўдзіць сваю колішнюю мару. Ня важна ўжо зь якім лікам сыграюць клюбы, важны сам факт прысутнасьці на гэтым сьвяце футболу. Прызнацца, калі перад пачаткам гульні загучаў гімн лігі чэмпіёнаў, то целу прабегліся дрыжыкі.

Дзякуючы БАТЭ, у краіне пачаўся футбольны бум.
Людзі з ночы займалі чэргі ля касаў стадыёну, каб дабыць запаветны квіток на гульню. На стадыёне фактычна не было вольных месцаў, і падтрымка была належная. Зрэшты, ні для кога не сакрэт, што людзі ішлі на футбол перажываць за БАТЭ, але глядзець на «Ювэнтус».

Як жа нечакана было, што ўжо зь першых хвілін барысаўцы пачалі дзейнічаць першым нумарам. Не адбівацца ад атак апэнінцаў, а шукаць шчасьце ў чужых варот. Спачатку Радзівонаў ня змог скарыстаць выхад адзін на адзін з брамнікам, але ўжо празь нейкі дзесятак хвілін Сяргей Крывец пасьля бліскучай перадачы Дзьмітрыя Ліхтаровіча абыграў Манінгера і накіраваў мяч у пустыя вароты. Стадыён шалеў. Першы беларускі гол у Лізе чэмпіёнаў!

Ну а калі Ігар Стасевіч перайграў у паветры самога Паўла Нэдвэда і падвоіў лік, то пачалося рабіцца нешта неймавернае! Увогуле, склалася ўражаньне, што ў той вечар у краіне не было абыякавых да футболу людзей. Акурат такія рэчы і здольныя гуртаваць нацыю.

«Ювэнтус» на тое і «Ювэнтус», што не паплыў па цячэньні, а змог пераламіць ход паядынку і лік зраўняць. Нічыя, натуральна, прынесла больш радасьці, чым расчараваньня, але недзе падсьвядома засела думка, што маглі і перамагчы.

На пасьляматчавай прэс‑канфэрэнцыі галоўны трэнэр БАТЭ на эмоцыях выгаварыўся пра ўсю, што баліць.
Ён наракаў на айчынных журналістаў, якія перад гульнёй не надзялялі ягонай камандзе ніякай увагі, а ўся іх увага была сканцэнтравана на славутых гасьцях. «Мы ведаем усе пра Дэль П’ера, Нэдвэда, але нічога ня ведаем пра Радзівонава, Крыўца, Хагуша…», — з крыўдай у голасе сказаў Ганчарэнка.

Напэўна, факт выхаду БАТЭ ў групавы турнір усё яшчэ ўспрымаўся ўсімі намі як нейкі шчасьлівы зьбег абставінаў, выпадковасьць. Таму і ўвага нашая найперш была прыкаваная не да Няхайчыка і Стасевіча, а да замежных зорак.

Хочацца верыць, што гульня зь «Ювэнтусам» канчаткова разбурыць такія стэрэатыпы. І людзі будуць хадзіць на стадыёны не для таго, каб пабачыць Дэль П’ера ці некага яшчэ. Хочацца верыць таксама, што прыйшоў час новых куміраў, і не адзін я зьбіраюся бліжэйшым часам купіць майку з прозьвішчам Сяргея Крыўца.

Зьміцер Панкавец

Фота на галоўнай старонцы juventus.com

Каментары14

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць