Інтэрнэт і СМІ1515

Беражкоў пра сыход з «Советской Белоруссіі»: Я паняцця не маю, якія ў Жука ідэі і людзі

Былы галоўны рэдактар газеты «Прессбол», а таксама генеральны менеджар хакейнага мінскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў больш не адказвае за развіццё інтэрнэт-праектаў у холдынгу «Советская Белоруссія».

Адбылося гэта на другі дзень пасля адстаўкі Паўла Якубовіча з пасады рэдактара выдання і прызначэння ў гэтае крэсла Дзмітрыя Жука.

Уладзімір Беражкоў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» падзяліўся, чаму ж спыніў супрацу з газетай Адміністрацыі прэзідэнта.

«Мой сыход звязаны з учорашнімі навінамі. Прыйшоў новы галоўны рэдактар у холдынг. Зразумела, што ў яго будуць свае людзі, свой інструмент і свае задачы і мэты. Я паняцця не маю, якія ў яго ёсць ідэі і людзі. Калі прыходзіць новы капітан, то ён, напэўна, павінен памяняць каманду. У мяне ніякіх крыўдаў няма.

Павел Якубовіч мяне запрасіў на гэтую працу. Я, шчыра кажучы, ужо ніколі не думаў, што буду займацца журналістыкай, бо больш займаўся спартыўным менеджментам і маркетынгам. Павел Ізотавіч паклікаў мяне, натхніў, паставіў задачу.

Зразумела, што ёсць скрэпы, ёсць Адміністрацыя прэзідэнта ў якасці заснавальніка. Ёсць шмат-шмат стрымліваючых фактараў, але, тым не менш, мы рашалі цалкам сабе рыначныя задачы.

Спрабавалі канкураваць на рынку, у тым ліку і з «Нашай Нівай». У прынцыпе атрымлівалася, у нас сабралася вельмі маладая прафесійная каманда, набраная яшчэ Дзмітрыем Партонам. Я нікога не прыбраў, а толькі дадаваў новых.

Нам удалося за кароткі перыяд выйсці на вельмі добрыя лічбы. Я думаў, што ўсё гэта будзе працягвацца далей, мы будзем расці, але ўчора прагучалі навіны…

Я б не хацеў каментаваць, як адбываўся мой сыход. Адзінае скажу, што я напісаў заяву па ўласным жаданні.

Мне здаецца, што ў мяне атрымалася натхніць маладых журналістаў, што ім па сілах вялікія задачы. Мы на рыначны шлях паставілі «Альфа-радыё». Мы вельмі шмат змянілі ў фармаце. Сталі рабіць іншыя тэлеэфіры, перадачы сталі глядзібельнымі. Яны былі і смешнымі, і цэльнымі. Мы былі толькі ў пачатку шляху.

На сайце ў нас сталі нармальныя наведванні. Прычым ішлі яны і з сацыяльных сетак. Наша аўдыторыя Укантакце з 10 тысяч вырасла да 17 тысяч. Мне не сорамна за тыя дні, якія правёў на гэтай цікавай працы і мне сёння з вамі лёгка размаўляць.

У мяне няма ніякіх планаў. Абсалютна ніякіх, я яшчэ ўчора і сёння ноччу быў цалкам пагружаны ў працу. Учора апоўначы ўбачыў, што і «Яндэкс», і «Гугл» выдаюць нам 113 тысяч унікальных карыстальнікаў, быў на сёмым небе ад шчасця. Я думаў, што ўсё працягнецца ў тым жа рэчышчы.

Я прачытаў, што Павел Ізотавіч застанецца ў прафесіі. Планаваў з ім сустрэцца, абмеркаваць канкрэтныя крокі. Але адбылося тое, што адбылося».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць