Здарэнні11

Забойцу гродзенскага музыканта асудзілі ў Расіі на 8 гадоў калоніі

Арцём Самойлаў

У Праўдзінскім раённым судзе (Калінінградская вобласць) вынеслі прысуд па справе аб забойстве гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава. 30-гадовы грамадзянін Расіі віну прызнаў часткова і атрымаў 8 гадоў турмы, паведамілі ў прэс-службе Праўдзінскага раённага суда.

Што здарылася

У верасні 2017 года музыка разам са сваімі сябрамі з Гродна адправіўся ў Калінінградскую вобласць у пасёлак Ермакова на заробкі. За некалькі дзён да ад’езду дадому Арцёма забілі.

Суд устанавіў, што ў ноч на 24 верасня 2017 году асуджаны ў стане алкагольнага ап’янення ў ходзе канфлікту нанёс гарадзенцу не менш за 10 удараў па галаве кулакамі і галавой. Ад атрыманых траўмаў Арцём памёр на месцы.

«Забіваць не хацеў»

Асуджаны віну прызнаў часткова, сказаўшы, што не хацеў забіваць пацярпелага. Паводле яго версіі, сварка адбылася з-за таго, што ён адрэзаў гродзенцу валасы, сабраныя на патыліцы ў касічку. У таго гэта выклікала лютасць і ён ударыў крыўдзіцеля. Завязалася бойка, малады чалавек упаў і ўдарыўся галавой.

Следства кваліфікавала дзеянні абвінавачанага па ч. 4 арт. 111 КК РФ як наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, небяспечнай для жыцця чалавека, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага.

Суд прызнаў віну падсуднага цалкам даказанай і пагадзіўся з фармулёўкай абвінавачвання, заяўленай Следчым камітэтам Калінінградскай вобласці. Пры прызначэнні пакарання суд улічыў змякчальныя акалічнасці: яўку з павіннай, раскаянне, садзейнічанне расследаванню, а таксама наяўнасць шасці малалетніх дзяцей і той факт, што падсудны сам выклікаў хуткую дапамогу да месца злачынства.

У выніку забойца гродзенца быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Каментары1

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць