Свет4747

Пуцін абвінаваціў ЗША ў аднаўленні гонкі ўзбраенняў

ria.ru

Пачаткам гонкі ўзбраенняў паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй стаў выхад ЗША з дамовы аб супрацьракетнай абароне (СРА). Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю тэлеканалу NBC NEWS.

«Калі вы кажаце пра гонку ўзбраенняў, яна пачалася, калі ЗША выйшлі з дамовы аб СРА», — сказаў Пуцін у гутарцы з журналісткай Меган Кэлі. Ён таксама адзначыў, што заявы Вашынгтона пра «халодную вайну» — гэта прапаганда, і тыя, хто кажуць пра гэта, у рэчаіснасці не з'яўляюцца аналітыкамі.

На пытанне аб выніках выпрабаванняў новых сістэм ўзбраення Пуцін адказаў: «Вельмі добра». Ён дадаў, што кожная з сістэм знаходзіцца на пэўным этапе гатоўнасці. Частка патрабуе дапрацоўкі, а некаторыя з іх ужо знаходзяцца ў войсках.

Раней, 1 сакавіка, падчас абвяшчэння паслання Федэральнаму сходу, Пуцін распавёў аб распрацоўцы найноўшых сістэм ўзбраення, якія здольныя пераадольваць сістэмы ПРА і СПА. Гаворка ішла, у прыватнасці, аб стратэгічным ракетным комплексе «Сармат», крылатай ракеце неабмежаванай далёкасці, падводным беспілотніку, авіяцыйным ракетным комплексе «Кінжал», гіпергукавым ракетным комплексе з крылатым блокам і баявой лазернай ўстаноўцы.

У Пентагоне заявілі, што не здзіўлены выступу Пуціна і гатовыя абараняць сваю краіну.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць