Здарэнні22

У Кіраўску дырэктар ДЮСШ незаконна прэміяваў сябе, сына і падначаленых

Былы дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў Кіраўску стаў фігурантам крымінальнай справы. Яго падазраюць у незаконным прэміраванні сына, падначаленых работнiкаў і самога сябе, паведамляе МУС Беларусі.

Пра тое, што 59-гадовы кіраўнік падпісваў несапраўдныя дакументы аб заахвочваннях, абыходзячы іх ўзгадненне з мясцовым райвыканкамам і прафкамам ўстановы, стала вядома аператыўнікам Кіраўскага РАУС.

— Злачынная дзейнасць падазраванага працягвалася з 2014 па 2016 гады. За гэты час зламыснік сфабрыкаваў больш за 30 загадаў аб прэміраванні галоўнага бухгалтара і свайго сына, які працаваў інструктарам-метадыстам. Ім было налічана больш як 7 тысяч рублёў. Таксама ў спісах незаконна заахвочаных рэгулярна з'яўлялася прозвішча і самога кіраўніка. Часам яго прэміі даходзілі да 1000-1500 рублёў, што значна перавышала зарплату. Не выпускаў дырэктар і магчымасць прызначаць сабе павышаную надбаўку, — распавялі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Перыядычна ў лік шчасліўчыкаў ўваходзілі і іншыя работнікі, з якімі падазраваны знаходзіўся ў прыяцельскіх адносінах. У выніку амаль за тры гады было прысвоена больш за 40 тысяч рублёў.

Следства кваліфікавала дзеянні кіраўніка па ч.3 арт.426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў»), па якой яму пагражае аж да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць