Навука і тэхналогіі11

НАСА выправіла на Марс касмічны апарат InSight. Чым ён зоймецца?

Амерыканскае касмічнае ўпраўленне НАСА адправіла чарговую місію на Марс. Галоўнай задачай апарата InSight стане вывучэнне складу Чырвонай планеты, піша Бі-бі-сі.

Ракета «Атлас» адправілася ў космас з ахутанай начным туманам вайскова-паветранай базы «Вандэнберг» у Каліфорніі ў дакладна вызначаны час - 04:05 раніцы па мясцовым часе (11:05 GMT) у суботу.

Пасадка на Марсе запланаваная на канец лістапада.

Пасадачны зонд даставіць на паверхню сейсмометры, якія будуць вымяраць тэктанічную актыўнасць Марса. Выяўленыя ваганні дапамогуць праліць святло на тое, як утварылася планета 4,6 млрд гадоў таму.

«Сейсмічныя хвалі, перасоўваючыся праз Марс, праходзяць праз розныя віды грунту і збіраюць інфармацыю», - кажа адзін з удзельнікаў праекту Брус Банердт.

«Навукоўцы ведаюць, як інтэрпрэтаваць ўсе гэтыя закавыкі, якія вы бачыце на сейсмаграме. Калі мы збярэм інфармацыю аб сейсмічнай актыўнасці Марса з розных кірункаў, мы зможам стварыць трохмерную схему ўнутранага складу планеты».

НАСА ўжо адпраўляла сейсмометры на Чырвоную планету ў 1970-х у рамках праграмы «Вікінг».

Але тады выявіць сейсмічную актыўнасць Марса не ўдалося, бо інструменты знаходзіліся на корпусе спушчальных апаратаў.

Ім удалося зафіксаваць толькі рух зонда пад дзеяннем ветру. У адрозненне ад яго InSight змесціць сейсмометры непасрэдна ў марсіянскі грунт.

Няясна, колькі падземных штуршкоў удасца зафіксаваць, але, як чакаецца, іх будзе больш за 20. Хутчэй за ўсё, яны будуць ледзь адрозныя - не больш за магнітуду 3.

Але нават слабыя сігналы дадуць дастаткова інфармацыі пра склад планеты, што дазволіць навукоўцам стварыць мадэль Марса ў разрэзе.

Мяркуецца, што ў планеты - металічнае ядро, шчыльная мантыя і больш лёгкая кара, але дзе дакладна праходзяць межы паміж імі, навукоўцам выявіць пакуль не ўдалося.

На чале эксперыменту з сейсмометрамі стаяць французскія распрацоўшчыкі. Яны стварылі спецыяльныя датчыкі, якія здольныя фіксаваць нізкачастотныя ваганні ў зямлі. У сваю чаргу брытанскія спецыялісты распрацавалі для зонда сейсмометры памерам з невялікую манету, якія будуць сачыць за высокачастотнымі ваганнямі.

Разам гэтыя прылады дазволяць вызначыць, адкуль паходзяць штуршкі, з дакладнасцю да некалькіх сотняў кіламетраў.

«Схема землятрусаў Марса будзе адыгрываць важную ролю, - кажа Том Пайк з Імперскага каледжа Лондана. - На Зямлі землятрусы ў значнай ступені здараюцца на межах тэктанічных пліт. Нам не здаецца, што на Марсе ёсць актыўная тэктоніка пліт, але нам гэта проста пакуль невядома».

Даследчыкі мяркуюць, што калісьці ў Марса было вадкае ядро, пра што можна зрабіць выснову па некаторых дагэтуль намагнічаных частках яе кары. InSight паспрабуе высветліць, ці засталася ў кары вадкасць.

Для гэтага ў InSight ёсць радыёабсталяванне, якое будзе адсочваць зрушэнне восі кручэння Марса.

«Калі ўзяць сырое яйка і зваранае яйка і раскруціць, іх рухі будуць рознымі з-за адрознага ўтрымання вадкасці ўнутры, - распавяла удзельнік праекта InSight Сюзан Смрекар. - Адсочваючы наш касмічны апарат з высокай дакладнасцю, мы зможам зразумець, як рухаецца Марс, дзякуючы чаму мы зможам многае зразумець пра ядро Марса».

Сярод інструментаў InSight таксама ёсць цеплааналізатар, які прасвідруе пяціметровую свідравіну для вымярэння цеплавога патоку. Гэта дазволіць зразумець, ці досыць ва ўнутраных пластах Марса энергіі, каб уплываць на падзеі, якія адбываюцца на паверхні.

У місіі было акно для старту ў некалькі тыдняў - у гэты перыяд час палёту да Марса аптымальны. Калі ўсё пойдзе па плане, касмічны апарат сядзе на Чырвоную планету 26 лістапада.

Як і ў папярэдніх экспедыцыях, прызямленне будзе адным з галоўных выпрабаванняў для InSight.

Спушчальны апарат павінен будзе вытрымаць «сем хвілін страху» - менавіта столькі яму спатрэбіцца, каб увайсці ў атмасферу Марса на хуткасці 6 км/с і запаволіцца да поўнага спынення.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць