Меркаванні2525

«Навошта мяне вучылі шыць трусы?» Тамара Лісіцкая растлумачыла, чаму лепш аб’яднаць урокі працы ў дзяўчат і хлопцаў

Тэле-, радыёвядучая і пісьменніца Тамара Лісіцкая ў сваім фэйсбуку расклала па паліцах, чаму асобныя ўрокі для М і Ж — зусім не сучасна.

— У якой-небудзь ідэальнай школе я б зрабіла ўрокі працы сумеснымі. Для М і Ж. Паспрабую растлумачыць чаму.

Тамара Лісіцкая. Фота з асабістага архіва.

Сённяшнія тэндэнцыі такія, што народ цалкам спакойна жыве адзіночкамі. Градус гендарнай самастойнасці. Калі мы гаворым пра цяжкае аранне, тады зразумела, што мужык сам шкарпэтку не зашые: ён проста пальцамі іголку зломіць. Але ў наш офісны час? Калі многія мужчыны не трымаюць у руках нічога, цяжэй за гантэлі па 16, разбіраюцца ў модзе і адрозніваюць Medium Rare ад Well Done. Сярод сяброў у мяне некалькі мужчын-дызайнераў адзення, а ўжо пра мужчын-кухараў увогуле маўчу. І яны — прафесіяналы.

У той жа час ёсць шмат дзяўчат, якія спакойна збіраюць мэблю або самі майструюць падрамнікі.

Ну, гэта я павярхоўна.

А ў цэлым, уменне сябе пакарміць, прышыць гузікі — гэта нармальна для сучаснага мужчыны. Яно зразумела, што «я заўсёды ў інтэрнэце магу паглядзець, як суп гатаваць». А я вось у інтэрнэце глядзела, як лямпу памяняць… Але чаму мяне гэтай простай працэдуры ў школе не навучылі?

Чалавек тым мацнейшы, чым ён больш універсальны ў дробязях. Я не кажу пра найвышэйшы электраманцёрскі пілатаж, але для хлопчыкаў і дзяўчынак лямпа — гэта ж і пытанне элементарнай тэхнікі бяспекі. Чаму першым у школе тлумачылі, які дрот чырвоны, а які сіні, а другім — не? Дзяўчынкам ніколі не прыйдзецца самім гэта рабіць? А калі няма каму? Што тады? Суседзяў прасіць? Мужа на гадзіну выклікаць?

Я б у абавязковай сумеснай працоўнай праграме школы агульным курсам давала б і для М, і для Ж:

  • прышыванне гузікаў;
  • просты рамонт нагавіц;
  • гатаванне рознай ежы першага ўзроўню складанасці;
  • догляд посуду і кухні;
  • забіванне і даставанне цвікоў;
  • карыстанне шрубавёртамі;
  • замена лямпаў;
  • просты рамонт мэблі;
  • сумеснае будаўніцтва шпакоўняў;

Ну, і гэтак далей. Такі гаспадарчы лікбез.

Вось вы скажаце, што так вяршынь не дасягнуць. Што такім змяшаным калектывам не дайсці да якаснага майстравання дошкі для раздзелкі гародніны. Аднак я, калі згадваю ўрокі працы, разумею, што тое майстэрства мне не асабліва спатрэбілася.

Першыя паўгода ў сёмым класе мы шылі майткі. Не партыю, а адны-адзіныя. Не выключаю, што ў нейкай апакаліптычнай будучыні такое ўменне б мне спатрэбілася, але пры сённяшніх абставінах — не. Я ўжо да ўрокаў працы ўмела засоўваюць нітку ў іголку і з задавальненнем павучылася б выкручваць лямпачкі.

Вы можаце сказаць, што сумеснае навучанне будзе вельмі павярхоўным. Але яно фармуе супольнасць і партнёрскія адносіны.

Я спытала ў адной сучаснай школьніцы: «Што там у вас на ўроках працы? Сёння таксама нешта шыюць, нешта гатуюць… Шаурму, напрыклад. А ці дзеляцца гэтым з хлапчукамі? Дзяўчынка паглядзела на мяне здзіўлена: «Мы кожны раз купляем прадукты, прыносім, гатуем. Чаму мы павінны іх карміць?»

А вось калі б хлопчыкі і дзяўчынкі гатавалі разам — гэта быў бы зусім іншы ўзровень тымбілдынгу. А галоўнае, ужо з дзіцячых гадкоў ў іх галовы адклалася б важнае: хатняя праца — яна агульная.

Матэматыку і літаратуры мы чамусьці вучым разам. Але побыту ў жыцці больш, чым літаратуры і матэматыкі. Штодзённага побыту. Таго самага, аб які стагоддзямі разбіваецца лодка.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць