Грамадства1212

Брэсцкія ратавальнікі выцягнулі шчанюка з застылага бітуму ФОТА. А валанцёры адмылі і вылечылі

Брэсцкія ратавальнікі выцягнулі шчанюка з застылага бітуму, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

«Раніцай 31 мая ў пажарную аварыйна-выратавальную частку №5 Брэсцкага РАНС, якая знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст», патэлефанавалі з суседняй арганізацыі і сказалі, што чуюць, як непадалёк скуголіць сабака. Нешта з ім адбылося. На месца выехалі ратавальнікі і ля ўзлётнай паласы аэрапорта выявілі шчанюка, які захрас у смале», — растлумачылі ў ведамстве. Работнікі МНС ўзяліся за справу і сталі выцягваць няшчаснага шчанюка.

«Праблема была ў тым, што пасля халоднай ночы па гэтым бітуму можна было хадзіць. Ён быў цвёрды, як асфальт. А яшчэ пад шчанюком была яма. Яму пашанцавала, што пыса ляжала на дробным участку. Яшчэ пару гадзін, і яго б ўцягнула яшчэ глыбей», - пракаментаваў сітуацыю начальнік 1-й дзяжурнай змены Міраслаў Давідчык.

Выратавальнікі працавалі гадзіну. З дапамогай інструмента ім удалося дастаць шчанюка. Аднак ён не мог паварушыцца і быў знясілены. Яго неабходна было адмыць.

«Ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за яго выратаванне, бо было незразумела, як яму можна дапамагчы. Пажарныя забралі яго да сябе ў частку, а адтуль звязаліся з валанцёрамі арганізацыі «Дабрыня ў Брэсце».

Валанцёры адгукнуліся на просьбу аб дапамозе і прымчаліся да ратавальнікаў. Неўзабаве яны даставілі шчанюка ў ветклініку, дзе час на выратаванне ішоў на хвіліны. Пацярпелага сабаку было вельмі цяжка ачысціць. Валанцёры заклікалі жыхароў горада аказаць дапамогу ў выратаванні шчанюка. Яго адціралі алеем, але вольных рук быў мала. У шчанюка была моцная інтаксікацыя ад смалы. Больш за тое, яго стан быў блізкі да крытычнага — ён быў цалкам абязводжаны, у яго былі зламаныя лапы і хвост. За яго жыццё змагаліся практычна цэлы дзень», — распавялі ў МНС.

У выніку шчанюк быў вызвалены з «капкана» са смалы. Пазней ён стаў піць і есці. Цяпер ён знаходзіцца ў надзейных руках добрых людзей.

Каментары12

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць