Грамадства1717

Ідзём распісвацца ў ЗАГС. Алгарытм дзеянняў

І вось… Вы гатовыя да прыняцця гэтага рашэння ў сваім жыцці. Але з чаго пачаць? У якое акенца засунуць свой паршпарт і заяву на рэгістрацыю? Адказваем па пунктах.

Па-першае, на сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта вам прапануюць аформіць анлайн-заяўку на рэгістрацыю шлюбу ў любы з дзесяці ЗАГСаў горада.

Сёння вядзецца запіс на верасень. Калі вам закарцела ажаніцца раней, то давядзецца ісці сваімі ножкамі ў ЗАГС.

Начальніца аддзела ЗАГС Заводскага раёна Наталля Смолер патлумачыла, што не абавязкова чакаць тры месяцы, каб вас распісалі.

«Калі ў ЗАГСе праводзіцца рэгістрацыя ў гэты дзень і ёсць вольнае акно, вас распішуць праз тры дні пасля падачы заявы. Пры гэтым для нашых супрацоўнікаў не важна, распісваецеся вы ў пост ці ў нейкія святы. Гэта толькі ваш выбар».

Заява напісаная. Але перад тым, як бегчы ў банк аплачваць дзяржаўную пошліну, у ЗАГСе вам прапануюць выбраць, якую рэгістрацыю шлюбу вы хочаце.

За простую рэгістрацыю без урачыстасці вы мусіце заплаціць адну базавую велічыню (сёння гэта 24 рублі і 50 капеек).

Пры гэтым цырымонія можа праходзіць як са сведкамі, так і без іх. На ваш густ.

Калі вы выбіраеце ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу, то да 24 рублёў і 50 капеек мусіце дадаць яшчэ 55 рублёў.

Ва ўрачыстую рэгістрацыю ўваходзіць музычнае суправаджэнне, той самы «Марш Мендэльсона». Перад цырымоніяй вам прапануюць прывесці думкі ў парадак у пакоі жаніха і нявесты. Пасля роспісу (таксама па жаданні) вы можаце скарыстацца залай для шампанскага.

«Звычайна сама рэгістрацыя доўжыцца 10 хвілін, але разлічваць на прыбыванне ў ЗАГСе трэба мінімум на паўгадзіны. Дарэчы, зусім неабавязкова распісвацца пад «Марш Мендэльсона». Вы можаце выбраць музычную кампазіцыю на свой густ. Таксама можна прыехаць на рэгістрацыю са сваім рок-гуртом або сімфанічным аркестрам».

За 55 рублёў, якія вы заплаціце за ўрачыстую рэгістрацыю, вы можаце папрасіць правесці рытуал з рушнікамі, свечкамі, або станцаваць першы танец маладых.

А за 85 рублёў вы можаце замовіць выяздную рэгістрацыю.

«Столькі каштуе гадзіна працы супрацоўніцы ЗАГСа, якая будзе працаваць на выездзе. Праўда, спецыяліст выязджае толькі па раёне, у якім месціцца ЗАГС».

І яшчэ адна дэталь: прапіска да выбару месца шлюбу не мае ніякага дачынення. Вы можаце распісацца ў любым ЗАГСе Беларусі. Да якога ляжыць душа.

«Калі вы захочаце распісацца з грамадзянінам іншай краіны, то ў ЗАГСе ў вас проста папросяць прадэманстраваць дадатковы дакумент, які менавіта, вам раскажуць на месцы. А вось калі вы абое не грамадзяне Беларусі, то ЗАГС вам тут не дапаможа. Вы зможаце зарэгістраваць шлюб толькі ў амбасадзе».

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус расказаў, як за шэсць гадоў аб’ехаў усе гарады краіны

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам7

Прэзідэнт Польшчы ўручыў Андрэю Пачобуту найвышэйшую ўзнагароду краіны5

Расіяніна з Мачулішчаў, які працаваў электрыкам, адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах4

Марка Рубіа на наступным тыдні паедзе ў Рым і Ватыкан выпраўляць адносіны2

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ10

«З беларусамі ў аргенцінцаў шмат супольнага». Беларус расказаў, як яму жывецца ў далёкай Аргенціне

У Літве сышоў з рэек грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні6

Маршрут выхаднога дня на захад ад Мінска: дух барока, унікальныя мазаікі і скрыжаванне рэлігій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць