Два сімвалы Беларусі на адным фота — ліст чытача

Хачу падзяліцца з чытачамі НН сваім фота, на якое ўдала, як мне падаецца, трапілі два сімвалы Беларусі.
На сваёй дачы каля ракі Іслач на Валожыншчыне я паставіў на лазні флюгер-«Пагоню». Купіў яго ў Літве каля васьмі гадоў таму, бо лічу «Пагоню» гістарычным сімвалам нашай краіны, якім трэба ганарыцца.
За лазняй расце клён і аднаго разу бусел сеў на яго верхавіну. Я якраз глядзеў з акна другога паверха. Гэта працягвалася некалькі імгненняў, але пад рукой аказаўся фотаапарат, і два сімвалы — гістарычны ў выглядзе «Пагоні» і сімвал шчасця, бусел, — апынуліся на адной лініі, як пажаданне росквіту і шчасця ўсёй Беларусі на вякі вечныя.
-
Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА
-
Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць
-
На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай
Каментары