Культура1111

«Як мужык з панам цягаецца»: палатно Драздовіча, перахаванае сялянкай на гарышчы

Сярод карцін Язэпа Драздовіча, выстаўленых на вялікай экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім да 130-годдзя гэтага ўнікальнага творцы, ёсць і вось гэтая поўная гумару работа:

Называецца яна «Як мужык з панам цягаецца». На ёй тоўсты пан з гіганцкім кашалём стараецца забраць у сівога мужыка апошнюю рагульку. А на заднім плане — раскошны панскі дом.

Язэп сын Нарцыза Драздовіч — унікальны мастак. Ён маляваў касмаганічныя, сюррэалістычныя творы і, паралельна, камічныя. Ён выкладаў у найлепшых гімназіях свайго часу, а ў савецкі час скончыў жыццё, зарабляючы маляваннем дываноў сялянам.

Язэп Драздовіч у часе навучання на курсах беларускамоўных настаўнікаў, 1921 год. Фота з Вікіпедыі.

І памёр на дарозе. Так ён і выяўлены «вечным вандроўнікам» на помніку ў сталіцы, у Траецкім прадмесці.

Мастак Алесь Марачкін упершыню пачуў пра дзядзьку Язэпа ад Яўгена Куліка. Той часта заходзіў да сябра ў майстэрню, якая месцілася ў школе на вуліцы Суворава. Пабачыўшы зімовы пейзаж сярод іншых твораў, Яўген Кулік усклікнуў: «Дык гэта ж як у Язэпа Драздовіча!»' Потым пра дзісенскага генія Марачкіну распавялі Арсень Ліс і Зянон Пазняк. 

Аднойчы, калі быў на радзіме жонкі на Глыбоччыне, Марачкін пазнаёміўся на кірмашы з мясцовым доктарам. Той аказаўся інтэлігент, знаўца. Стаў гаварыць: «Ты ведаеш, мастача, што гэтымі сцежкамі хадзіў Язэп Драздовіч? Ён маляваў тут, і людзі яго памятаюць».

«Мяне нібы токам ударыла, — успамінае Марачкін. — У той жа дзень я сеў на ровар і паімчаў у Верацеі, за тры кіламетры ад Лужкоў. Забег у адну хату, другую… Пытаўся пра Язэпа Драздовіча», — кажа Марачкін.

Адна кабета пацвердзіла: быў такі дзівак… Гарапашнік! Не меў ні хаткі ні лапаткі. Хадзіў па вёсках, маляваў за хлеб і прытулак. І ў яе начаваў.

«Аўтабіяграфія. На доследах старажытных гарадзішчаў». Гэты твор Драздовіч пачаў у 1930, а скончыў у змрочным 1947-м. Фота з Вікіпедыі.

Унук гаспадыні прыцягнуў з гарышча запыленае палатно «Як мужык з панам цягаецца».

Марачкін ледзь не самлеў, так уразіўся карцінай.

Палатно ''Як мужык з панам цягаецца'' Язэпа Драздовіча — першая ўдалая знаходка Алеся Марачкіна з творчага скарбу Вечнага Вандроўніка.

Сатырычны твор. Жанчына расказала: калі выстаўляла пры Польшчы, войт, які зайшоў у хату, загадаў зняць. Гэта ж карыкатура на паноў! Зняла. У 39-м прыйшлі Саветы. Яна павесіла карціну зноў. Але бальшавікам таксама палатно не спадабалася. Мужык жа з панам цягаецца на тле палаца Плятэраў. А яго забралі камуністы і стварылі кантору. Там засядала начальства. То выйшла ўжо карыкатура на новае начальства. Прыйшлі немцы, жанчына зноў дастала палатно. То гэтыя ўжо проста пасмяяліся, пагергеталі, сказалі, што карціна — гут.

Гэтую работу Марачкін прыдбаў. А пасля яе ў яго выкупіў Мастацкі фонд. Грошы пайшлі на помнік Язэпу Драздовічу. Карціна ж сёння знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі Полацкай карціннай галерэі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію21

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць