Грамадства1111

Беларусь хоча адгарадзіцца ад Украіны 11-кіламетровым кавальерам. Проціпажарным — у балоце Марочна

Кавальер — дамба з ровам амаль 11 кіламетраў удоўжкі — мае прайсці ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы ў балоце Марочна. Такім чынам Беллясгас хоча вырашыць праблему лясных, балотных пажараў, што прыходзяць у Беларусь з Украіны, паведамляе Зялёны партал.

У сухім 2015 годзе ў выніку іх выгаралі сотні гектараў. Агонь найчасцей прыходзіў з поўдня, з Украіны.

Кавальер — гэта гідратэхнічнае збудаванне. З двух бакоў — канавы, а пасярэдзіне — дамба, насыпаная з грунту, узятага з канаў. Паколькі той грунт пераважна тарфяны, то кожныя 500 метраў на дамбе будуць насыпацца перамычкі з пяску. Вышыня дамбы будзе да 1,5 метра, шырыня па версе — да 6,5 метра, даўжыня — 10,8 км. Дамба мае прайсці на поўдзень ад сяла Дзераўная Столінскага раёна.

Дамба будзе выкарыстоўвацца і беларускімі памежнікамі. Яна пройдзе за 60 метраў ад украінска-беларускай мяжы.

Беллясгасу выгадныя такія вялікія праекты, бо гэта магчымасць атрымаць вялікае фінансаванне.

Пажары на балотах — праблема, бо гэтая зона ў Столінскім раёне забруджаная, і кожны пажар азначае выкід радыяцыі.

У той жа час любая такая дамба змяняе экалагічны баланс. Таму эколагі б'юць трывогу. На іх думку, дамба разрэжа сярэднюю частку Марочна на два і парушыць гідралагічны баланс.

Мінпрыроды не дало згоды на будаўніцтва аналагічнай дамбы ў Альманскіх балотах, якія маюць ахоўны статус. А вось у Марочне — дазволіла. Таму што тут праектаваная дамба не праходзіць праз заказнік, якім з'яўляецца частка Марочнага. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць