Эканоміка55

Беларусь больш не імпартуе лёд: марозіць ваду навучыліся пад Дзяржынскам

Фота: woman-cosmetolog.com

Здзейсніўся цуд: Беларусь перастала імпартаваць лёд, піша Еўрарадыё. Так-так, звычайны харчовы лёд, які кідаюць у бакалы з віскі і кактэйлямі, мінулым летам прывозілі ў нашу краіну за 800 км, ажно з Санкт-Пецярбурга. Кілаграмовая ўпакоўка каштавала 2 рублі 36 капеек!

Сёлета ў крамах можна знайсці беларускі лёд. Хаця і ён не такі ўжо танны:

«Так, мы прадаем лёд. Вытворца — кампанія Vitalice, Дзяржынск. Каштуе 1,72 рубля за кілаграм», — адказваюць Еўрарадыё ў адным з мінскіх гіпераў.

Год таму Еўрарадыё шукала харчовы лёд на мінскіх холадакамбінатах. Бо каму, як не ім, займацца імпартазамяшчэннем лёду?

«У нас ёсць лядоўні шокавай замарозкі для яго вытворчасці. Ну, хіба што трэба будзе зрабіць нейкія формачкі. Дзякуй за ідэю!» — адказлі тады Еўрарадыё ў аддзеле маркетынгу Мінскага холадакамбіната №2. І… нічога не зрабілі!

«У нас ідзе рэканструкцыя. Выпуск лёду мы не пачалі», — расчароўваюць нас сёлета супрацоўнікі холадакамбіната.

Перспектыўнасць і аб’ёмнасць рынка здолелі ацаніць прыватнікі з дзяржынскага прадпрыемства Vitalice:

«Мы натхніліся прыкладам палякаў, якія актыўна выкарыстоўваюць харчовы лёд, і зразумелі, што нашы людзі таксама гатовыя гэта рабіць, — кажа ў размове з Еўрарадыё прадстаўнік кампаніі, які назваўся Віталём. — Мы пачалі вытворчасць лёду год таму. Дагэтуль займаліся сертыфікацыяй. Вельмі складана было зарэгістраваць кампанію, бо гэта патрабуе атрымання сертыфікатаў і ўзгадненняў з санстанцыяй. Нас «прыраўнялі» да вады. Цяпер змагаемся за «чысціню» лёду».

Так выглядае дзяржынскі лёд. Фота: vitalice.by

За месяц кампанія выпускае да 15 тон ільду: Віталь кажа, што харчовы лёд карыстаецца попытам і ў рэстаранаў, і ў звычайных пакупнікоў. І гэта не дзіўна ў такую спёку! Зімой жа дзяржынскі лёд выкарыстоўваецца для стварэння ледзяных скульптур і пакояў.

Канкурэнцыі з боку непаваротлівых дзяржаўных вытворцаў на Vitalice не баяцца.

«Навошта нашым холадакамбінатам такі спецыфічны прадукт? Думаю, яны мусяць займацца тым, чым займаюцца», — адказваюць на прадпрыемстве.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда10

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага7

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў8

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку

У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца6

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда10

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць