Грамадства

Журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову дапыталі ў СК

Сёння адбыўся допыт у Следчым камітэце журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай, піша сайт БАЖ.

Допыт Каравянковай адбываўся ў прысутнасці яе адваката.

Заўтра ў 11.10 сканчаецца тэрмін яе затрымання. І на заўтра ж прызначана наступнае следчае дзеянне, але час не агучаны.

Таццяна Каравянкова атрымала перадачу ў ізалятар і дзякуе ўсім, хто ёй дапамагае. Яна адчувае ў цэлым сябе нармальна — настрой бадзёры. Праўда, скардзілася на падвышаны ціск.

Усе гэтыя дні Таццяна знаходзілася ў ізалятары на Акрэсціна. Аднак ні з кім з фігурантаў «справы БелТА» не перасякалася.

Нагадаем, Таццяну Каравянкову затрымалі 7 жніўня. У першы ж дзень яе дапытвалі ў Следчым камітэце. Допыт адбываўся ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Адваката, з якім журналістка мела дамову, тады не пусцілі да яе. Таццяна адмовілася даваць паказанні.

У мінскай кватэры Таццяны Каравянковай і ў доме яе мамы ў Гродненскай вобласці былі ператрусы, забралі тэхніку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць