Улада1717

Рэктарам МІТСО замест контрразвездчыка Князева стаў пракурор Пазняк

У канцы жніўня змяніўся рэктар у Міжнародным МІТСО. У савецкі час гэта была прафсаюзная ВНУ. З развалам СССР змяніла назву, цяперашняе найменне МІТСО набыло ў 2011 годзе, а расшыфроўваецца абрэвіятура, як Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.

Вадзім Пазняк.

Апошнія сем гадоў рэктарам установы быў Станіслаў Князеў. Ураджэнец Новасібірска, выпускнік Вышэйшай школы КГБ. Ён узначальваў вайсковую контрразведку КДБ Беларусі ў пачатку 1990-х. У 2001 стаў намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі, праз месяц прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (замест Замяталіна). У 2003 стаў рэктарам Акадэміі кіравання. Князеву 69 гадоў.

Новым рэктарам стаў Вадзім Пазняк, яму 42 гады. Апошнія пару гадоў ён з’яўляўся намеснікам рэктара ў Акадэміі кіравання па адміністрацыйна-гаспадарчай працы.

«Вядзе пытанні адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела, аддзела капітальнага будаўніцтва, аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, рэдакцыйна-выдавецкага цэнтра, жыллёвага комплексу, спартыўнага комплексу, цэнтра «Гандлёвы комплекс Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», службы аховы, бюро аховы працы, здраўпункта», — было напісана пра яго на сайце.

У Акадэмію кіравання Вадзім Пазняк трапіў з Генеральнай пракуратуры, дзе быў старшым пракурорам аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі.

У бытнасць працы пракурорам Вадзім Пазняк запляміў сябе судом над Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам, якіх судзілі за шэсце па праспекце пасля рэфэрэндуму 2004 года. Ён прасіў асудзіць апазіцыянераў на 3 гады «хіміі», суддзя задаволіў такое прашэнне.

Вадзім Пазняк на трэцяй прыступцы на турніры стралкоў, што зладзіла БФСА «Дынама».

У 2005 Пазняк быў пракурорам на палітычным працэсе над Андрэем Клімавым за арганізацыю Дня Волі. Пазняк прасіў тры гады калоніі, суд даў палітыку 1,5 года «хіміі».

Намеснікам рэктара ў МІТСО з’яўляецца былы міністр абароны Леанід Мальцаў. Станіслаў Князеў стаў ганаровым рэктарам ВНУ.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць