Свет88

СМІ назвалі інтэрв'ю Пятрова і Башырава пакараннем за «пакінутыя сляды»

Крыніцы The Telegraph ў брытанскім урадзе мяркуюць, што інтэрв'ю Пятрова і Башырава было «пакараннем» за няўдачу. Раней «атручвальнікі» распавялі, што прыехалі ў Солсберы паглядзець на знакаміты сабор

Па словах крыніц, іншыя ведамствы расійскіх спецслужбаў абвінавачваюць Галоўнае выведвальнае упраўленне (ГРУ, зараз Галоўнае ўпраўленне Генштаба РФ) у тым, што яго супрацоўнікі «зайшлі занадта далёка» з наступствамі «спробы атручвання» былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Брытанскія чыноўнікі, якіх цытуе газета, лічаць, што двое падазраваных Скотланд-ярдам у замаху на Скрыпаля - Руслан Башыраў і Аляксандр Пятроў - былі вымушаныя даць інтэрв'ю ў якасці пакарання за «пакінутыя сляды падчас аперацыі». Гаворка ідзе пра тое, што яны патрапілі на камеры назірання, выкарыстоўвалі грамадскі транспарт, і пакінулі флакон з-пад «Навічка».

У пачатку верасня Скотланд-Ярд назваў Башырава і Пятрова падазраванымі ў замаху на Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію. Брытанская паліцыя паказала фатаграфіі іх перасоўванняў па Солсберы, а таксама флакон з-пад парфумы Nina Ricci, у якім перавозіўся «Навічок». Прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй назвала Башырава і Пятрова супрацоўнікамі ГРУ.

12 верасня Уладзімір Пуцін звярнуўся да «атручвальнікаў» Скрыпалёў. Ён сказаў, што Крэмль знайшоў іх і прапанаваў Башыраву і Пятрову самім з'явіцца ў СМІ. «Нічога там асаблівага і крымінальнага няма», - сказаў Пуцін.

На наступны дзень Башыраў і Пятроў далі інтэрв'ю галоўнаму рэдактару RT. Яны сказалі, што на фотаздымках, прадстаўленых Лонданам, сапраўды яны. Па словах Башырава і Пятрова, у Солсберы яны прыехалі паглядзець на знакаміты сабор. Башыраў і Пятроў адмаўлялі, што яны мелі пры сабе флакон з атрутным рэчывам, роўна як і сцвярджэнні, што яны працуюць на ГРУ. Яны сказалі, што з'яўляюцца бізнесменамі «сярэдняй рукі», якія гандлююць спартовым харчаваннем. Тым часам кампаній, зарэгістраваных на Башырава і Пятрова, няма.

Пазней група расследвальнікаў Bellingcat апублікавала пашпартнае дасье Пятрова, на якім стаіць штамп «звестак не даваць» і код 195-76-66. На адваротным баку дакумента пазнака - «ёсць ліст С.С.». Такія ж словы ёсць на заяве Пятрова на замену пашпарта, якое апублікавала Бі-бі-сі. І ў Bellincat, і ў Бі-бі-сі лічаць, што «С.С», расшыфроўваецца як «цалкам сакрэтна», што кажа аб прыналежнасці да спецслужбаў. Журналістам, якія патэлефанавалі па нумары, пазначаным у заяве Пятрова, адказалі, што яны трапілі ў Мінабароны Расіі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць