Усяго патроху99

Беларускі звычай: жонку выбіраюць бацькі

Бацькі паехалі ў сваты «запіваць» нявесту для сына, а той не ведаў, хто меў стаць ягонай жонкай і адно заломваў удома рукі.

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» выправілася ў падарожжа ў вёску Вулька Драгічынскага раёну да выбітнага дуэту спевакоў — спадарыні Еўдакіі Зіновіч і спадара Фёдара Булыгі. Некалі іх з’яднала песня, яны стварылі сям'ю і, як кажуць, цяпер маюць магчымасць рэпетаваць удома.

Спевакі распавялі пра тое, як некалі хлопцы да крыві біліся за дзяўчат і як бацькі самі выбіралі нарачоных для сваіх дзяцей. Прагучала ў праграме і даўнейшая гісторыя, як паляшук хацеў зарабіць на каларадскім жуку, але ў выніку зазнаў толькі страты.

Вядоўца Віктар Шукеловіч здабыў у праграме аўтамабільныя дзверцы ды шукаў машыны, якая б да іх пасавала. Акрамя гэтага, няўрымслівы аўтар праграмы скрабаў бульбу, збіраў маліну і яблыкі, ласаваўся суседчынымі піражкамі, плёў лапці, раз'язджаў па вёсцы ў аўце, слухаў анекдоты з рэальнага жыцця ды атрымліваў асалоду ад старажытных палескіх спеваў на імправізаваным вясковым канцэрце.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), анлайн або ў Facebook.

Каментары9

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць