Свет5353

Украіна ўвяла квоту 75% украінскай мовы на тэлебачанні

Ад 13 кастрычніка агульнанацыянальныя тэлевізійныя каналы ва Украіне абавязаны 75% свайго эфіру вяшчаць на ўкраінскай мове, мясцовыя тэлекампаніі — 60%.

Завяршыўся гадавы льготны перыяд для тэлевізійнікаў, на працягу якога яны павінны былі павялічыць аб'ёмы вяшчання на дзяржаўнай мове, піша bbc.com.

Закон аб моўных квотах на тэлебачанні быў прыняты Вярхоўнай Радай у маі мінулага года.

Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання запэўнівае, што амаль 100% усіх праграм на агульнанацыянальных і мясцовых тэлеканалах ужо выконваюць нормы закона.

У Данецкай, Луганскай, Харкаўскай абласцях і Кіеве доля ўкраінскай мовы на ТВ дасягнула 85—86%. Адэская вобласць паказала самы нізкі сярэдні фактычны паказчык украінскай мовы на тэлебачанні — 59%, указваецца ў справаздачы Нацсавета.

Па выніках праверкі была аштрафаваная толькі адна тэлекампанія — СТС у Сумах — у якой тыднёвы аб'ём украінамоўных перадач не дацягнуў да 60% і склаў 56%. Сума штрафу — 3442 грн. (каля 285 руб. — НН).

100% украінскай мовы на тэлебачанні зафіксавана ў шасці абласцях — Валынскай, Кіраваградскай, Ровенскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Хмяльніцкай.

У той жа час руская мова ў тэлеэфіры гучыць у немалых аб'ёмах. Закон прадугледжвае, што ўкраінская павінна гучаць усе выпускі навін. Фільмы павінны дублявацца або мець субтытры на ўкраінскай. Дзяржаўнай мовай павінны гаварыць вядучыя ўсіх тэлепраграм.

Але ўдзельнікі праграм — ці то інфармацыйных, ці то забаўляльных — могуць карыстацца расейскай. На практыцы атрымліваецца, што рускай мовы хапае і далей у эфіры, асабліва ў рускамоўных рэгіёнах.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць