Культура1919

Са дна Нёмана паднялі самы вялікі ў Беларусі човен, якому не менш за 200 гадоў ФОТА

Артэфакт, які дасталі на паверхню ўдзельнікі сумеснай экспедыцыі археолагаў і дайвераў, даставяць у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Там спецыялісты правядуць шэраг даследаванняў, каб вызначыць дакладны ўзрост і драўніну, з якой зроблены рачны транспарт. Пасля знаходка зойме месца ў адным з музеяў краіны, паведамляе «Беларусь-1».

Ва ўнікальнай аперацыі выратавання старажытнага артэфакта было задзейнічана некалькі дзясяткаў чалавек. Човен хоць і знаходзіўся на невялікай глыбіні, але быў занесены глеем, ды і цячэнне Нёмана ў гэтым месцы аказалася даволі хуткім.

Спачатку аб'ект абследавалі дайверы, яны замацавалі знаходку на адмысловай рамнай канструкцыі. Дзякуючы аўтамабільнаму крану старадаўні човен удалося падняць на бераг, дзе археолагі змаглі вызначыць сапраўдную каштоўнасць артэфакта.

Унікальнасць гэтай знаходкі ў тым, што на сёння гэта самы вялікі човен-даўблёнка ў Беларусі. Яго даўжыня — больш за 8 метраў. А гэта значыць, што і ўзрост — не менш за 200 гадоў.

Выявіць такі старадаўні артэфакт атрымалася дзякуючы мясцовым жыхарам. Алег Волікаў часта рыбачыў на гэтым участку Нёмана. Менавіта яго блясна зачапілася за човен. Цікаўнасць узяла верх, і пенсіянер паведаміў пра знаходку археолагам.

Старадаўні човен даставяць у Інстытут гісторыі, дзе спецыялісты правядуць шэраг даследаванняў. 

Удзельнікі ж навуковай экспедыцыі працягнуць працу на берагах Нёмана. Мясцовыя жыхары ўжо паабяцалі паказаць яшчэ некалькі месцаў, дзе, магчыма, затопленыя падобныя чоўны. 

Каментары19

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве30

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве30

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць