Навука і тэхналогіі11

Аказалася, што Google персаналізуе вынікі пошуку нават у рэжыме інкогніта

Пошукавік DuckDuckGo абвінаваціў Google у тым, што іх пошукавыя машыны паказваюць розныя вынікі для розных людзей у рэжыме інкогніта. Кампанія Google такім чынам маніпулюе вынікамі пошуку на аснове вашых асабістых даных, паведамляюць аналітыкі DuckDuckGo, піша Techcrunch.

На практыцы гэта азначае, што спасылкі перамяшчаюцца ўверх ці ўніз або дадаюцца ў вынікі пошуку Google. Такім чынам, утвараецца інфармацыйная бурбалка, заснаваная на алгарытмах Google.

Бурбалка з'яўляецца асабліва згубнай пры пошуку палітычных тэм, таму што нерашучыя і дапытлівыя выбаршчыкі звяртаюцца да пошукавых сістэм, каб даведацца інфармацыю пра кандыдатаў у той крытычны момант, калі яны фармуюць сваё меркаванне па іх. Калі яны атрымліваюць інфармацыю, якая схіляецца ў адзін бок, гэта можа істотна паўплываць на палітычныя вынікі.

Добраахвотнікаў папрасілі ўвесці ў пошукавы радок Google тры запыты на гарачыя сацыяльныя тэмы: кантроль абароту зброі (gun control), іміграцыя (immigration) і вакцынацыі (vaccinations). У выніку, нават у рэжыме інкогніта былі атрыманы 62 розныя наборы спасылак. Гэтыя разыходжанні нельга патлумачыць зменамі ў месцазнаходжанні, часам, спосабам уваходу ў Google або зменамі алгарытмаў тэставання Google для невялікага падмноства карыстальнікаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць