Грамадства6363

Мітрапаліт Павел: Для Беларускай праваслаўнай царквы аўтакефалія — смерць

«Дзякуй Богу, у Беларусі сёння такога імкнення да аўтакефаліі няма», — цытуе мітрапаліта Паўла «Еўрарадыё».

Інтэрв'ю кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы выйшла на тэлеканале СТВ.

Украінская праваслаўная царква атрымала аўтакефалію ад канстанцінопальскага патрыярха. Маскоўская патрыярхія не прызнала гэтае рашэнне і абвясціла аб разрыве з Канстанцінопалем. БПЦ таксама падтрымала рашэнне Масквы.

«Але вы паглядзіце, што адбываецца на самай справе. Аб'ядналіся схізматыкі з раскольнікамі, праваслаўных жа няма. Сярод усяго епіскапату ўсяго два чалавекі толькі вырашылі перайсці туды. Астатняя маса — велізарная колькасць людзей, 90 епіскапаў, праваслаўныя вернікі, праваслаўныя святары — яны гэтага не хочуць. Яны хочуць, каб царква была адзінай», — пракаментаваў украінскія падзеі мітрапаліт Павел.

Ён выступіў рэзка супраць аўтакефаліі для беларускіх праваслаўных. 

«Дзякуй Богу, у Беларусі сёння такога імкнення да аўтакефаліі няма. Раздаюцца часам некаторыя галасы: «А ці не папрасіць і нам у Беларусі?» Але вы ведаеце, цалкам шчыра і адкрыта трэба сказаць: калі для Украіны гэта страшная трагедыя, спроба навязаць аўтакефалію, то калі гэта будзе адбывацца ў Беларусі, то для Беларускай праваслаўнай царквы гэта будзе смерць. Усё. Гэта асуджэнне Беларускай праваслаўнай царквы да знішчэння. Дзякуй Богу, што сёння епіскапат Беларускай царквы і святары, і практычна ўсе вернікі пра гэта не думаюць», — заявіў кіраўнік БПЦ.

Па словах мітрапаліта, падзел у праваслаўным свеце патрэбны «таму, хто хоча варожасці і нянавісці». 

Варта адзначыць, што кіраўніка «Беларускай праваслаўнай царквы» прызначае патрыярх маскоўскі. І мітрапаліт Філарэт, і мітрапаліт Павел — ураджэнцы Расіі, якія да прызначэння ў Мінск ніяк не былі звязаныя з Беларуссю. Амаль ва ўсіх цэрквах у казанях і абвестках выкарыстоўваецца руская, а не беларуская мова. Сама сучасная Руская праваслаўная царква была спачатку разгромлена савецкімі атэістычнымі ўладамі, а пасля наноў створана ў 1943 годзе з ліку лаяльных епіскапаў пад пільным кантролем НКВД.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў26

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны адказала Ані Лорак на абвінавачванні ў цкаванні і паказала сярэдні палец3

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай14

Мінчук распыліў балончык у бок дзяўчат, што спявалі расійскі хіт «Матушка-зямля»25

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму1

Мінчук уклаў дзясяткі тысяч даляраў у сонечныя панэлі, але праз тры гады грошы зніклі14

Хто стаіць за самымі вядомымі малюнкамі Мінска3

Рыжанкоў: Еўрасаюз, дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта?38

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў26

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць