Улада1313

Лукашэнка змяніў пасла ў Францыі. Латушку, хутчэй, пахваліў

Новым паслом у Францыі прызначаны Ігар Фісенка.

Фота Сяргея Гудзіліна

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні кантактаў з Францыяй, перш за ўсё ў эканамічнай сферы. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Ігара Фісенку новым паслом у гэтай краіне, піша БелТА.

«Не скажу, што там вельмі высокі ўзровень нашага супрацоўніцтва, але ўсё-такі Латушка (папярэдні пасол) быў там прыкметны. Можна так сказаць. І ёсць нават канкрэтныя кірункі ў эканоміцы. Нас цікавіць перш за ўсё эканоміка», — адзначыў ён.

Ён пацікавіўся, ці зможа дадаць новы пасол па гэтым кірунку. У адказ на гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей ахарактарызаваў Фісенку як вопытнага чалавека па працы за мяжой, вельмі прафесійнага і стараннага. У якасці прыкладу былі прыведзены паспяховыя вынікі папярэдняй працы Ігара Фісенкі на пасадзе начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС. «Перакананы, што ён зможа далей прасунуць той пазітыўны пачатак, які заклаў Латушка», — сказаў міністр.

Гаворачы аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Францыяй, Уладзімір Макей адзначыў, што Павел Латушка спрыяў усталяванню кантактаў з шэрагам кампаній, якія дапамагаюць у прасоўванні беларускай тэхнікі на рынкі афрыканскіх краін, з якімі ў Францыі ёсць добрыя кантакты. Развіваюцца і іншыя формы эканамічнага ўзаемадзеяння, мае месца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, наладжана праца з дыяспарай.

***

Павел Латушка

Пасол у Польшчы (2002—2008), міністр культуры (2009—2012), пасол у Францыі (2012—2018).

Быў наймаладзейшым беларускім паслом. У афіцыйных стасунках паслядоўна карыстаецца беларускай мовай. Сябар Таварыства беларускай мовы.

Разведзены, ёсць дачка — Яна.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра Паўла Латушку (2012)

Каментары13

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць