Улада55

Лукашэнка адказаў на папрокі ў тым, што Беларусь запраўляе ўкраінскія танкі

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, што ў розны час узначальвалі МЗС, піша БелТА

«Апошнім часам нас пачалі папракаць, што мы запраўляем танкі (ўкраінскія) дызельным палівам. Я даручыў разабрацца, якое там дызельнае паліва. Калі мне далажылі (я толькі што даведку другі раз прачытаў), там жа ўсё дызельнае паліва расійскае. І расіяне пастаўляюць, пастаянна нарошчваючы аб'ёмы гэтых паставак — бензінаў і дызельнага паліва — ва Украіну. Дык як жа так? Мы ваюем з Украінай ці Расія? І хто запраўляе гэтыя танкі? А нашы аб'ёмы змяншаюцца. Нас проста выштурхоўваюць з ўкраінскага рынку. І не толькі па нафтапрадуктах. А таксама па ўгнаеннях і іншых пазіцыях. Ідзе канкурэнцыя. А нас пачынаюць у гэтым папракаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на папрокі аб тым, што з Украіны праз Беларусь нібыта ідуць санкцыйныя тавары. Ён падкрэсліў, што гэта мізэрныя аб'ёмы, і ў любым выпадку гаворка ідзе пра змыканне ўкраінскіх і расійскіх пастаўшчыкоў пры заступніцтве мытні і іншых службаў Расійскай Федэрацыі. «Беларусамі і не пахне там. Калі беларусы і патрэбныя, то нейкую прыватную структуру могуць падцягнуць да гэтага, каб падказалі, як лепш праехаць па Беларусі», — адзначыў ён.

Акрамя таго, ён распавёў, што яму пастаянна дакладваюць аб масіраваным прытоку зброі з Украіны. «І што самае страшнае (нас расіяне часам папракаюць: вось, у вас там праз мяжу …), праз расійскую мяжу (з Украінай) ідуць, а потым да нас заходзяць праз адкрытую беларуска-расійскую мяжу, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Зразумела, гэта камусьці трэба. Проста так жа вазіць не будуць з рызыкай. яно камусьці тут трэба. І мы ўжо ўбачылі, каму яно трэба было».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць