Музыка22

30 красавіка — «Крама» вяртаецца з новым гітарыстам і песнямі на словы Фелікса Аксёнцава

Рэстаран-піваварня «Сябры» (вул. Кульман, 40). Пачатак а 19.00.

Легенда беларускага року, гурт «Крама» вяртаецца пасля перапынку: з новым гітарыстам, новымі песнямі, пазнавальным саўндам і моцнай праграмай.

30 красавіка ў рэстаране-піваварні «Сябры» легенда беларускага року сыграе вялікі канцэрт з праверанымі хітамі і новымі песнямі. Яны прыадкрыюць таямніцу, як будзе гучаць новы альбом, які пабачыць свет ужо вельмі хутка.

Музыкі адсвяткуюць і два юбілеі: сёлета спаўняецца 25 гадоў культаваму альбому «Гэй, там, налівай!» і першай рок-кароне, якую «Крама» атрымала па музычных выніках 1994 года на самай першай цырымоніі.

Да гурта далучыўся новы гітарыст Андрэй «Кравец» Краўцэвіч,

вядомы па калектывах The Stokes, Flammable, Top Gun і сумесным праекце з Ігарам Варашкевічам Los Bulbas.

«З Краўцэвічам усё атрымліваецца вельмі натуральна і лёгка! — дзеліцца ўражаннямі нязменны лідар «Крамы» Ігар Варашкевіч. — Мы ўвогуле не дамаўляліся, хто і што будзе граць, а проста пачалі рэпетаваць, і музыка пакацілася, як Rolling Stones))».

«Гук, безумоўна, зменіцца, і я буду граць на электрагітары, — анансуе Варашкевіч. — Гучаць усё будзе мацней».

Новую танальнасць набудуць і тэксты, якія да новых песень стварыў паэт Фелікс Аксёнцаў — аўтар хітоў гурта ULIS «Пляц Францыска», «Радыё Свабода», «Краіна доўгай белай хмары».

«Фелікс выпадкова адгукнуўся ў Facebook», — тлумачыць Ігар Варашкевіч.

Пазнавальная лірыка Фелікса Аксёнцава, безумоўна, адбілася на новых песнях:

«Тварам у брук! — Брук! Алес іст гут! — Гут! Бо па бруку рушыць наш магутны цуг», — пачуеце 30 красавіка ў новым трэку «Паліцэйскі рок-н-рол».

Канцэрт абноўленай «Крамы» пройдзе ў рэстаране-піваварні «Сябры» (вул. Кульман, 40) 30 красавіка, пачатак а 19.00.

Квіткі каштуюць ад 25 да 35 рублёў (у касах горада або анлайн праз Kvitki.by і Ticketpro).

Інфалінія: + 375 44 5517706, 29 8517706.

Замова столікаў: +375 29 396 58 58, 33 636 58 58, 17 396 58 58

Прыватнае прадпрыемства «Канцэрт Анлайн» УНП 192400162 

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў26

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў26

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць