Кіроўцам смеццявозаў ў Мінску выдадуць відэарэгістратары, з дапамогай якіх яны будуць запісваць сваю працу па ўборцы кантэйнерных пляцовак. Пра гэта ішла гаворка ў Мінгарвыканкаме падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый, перадаюць «Мінск-Навіны».
Такая мера неабходна, каб у выпадку нараканняў на ўтрыманне кантэйнерных пляцовак можна было праверыць, ці прыбіралі іх пры вывазе смецця. Прадпрыемствы, якія займаюцца працай з камунальнымі адходамі ў сталіцы, ужо пачалі абсталёўваць сваіх работнікаў такімі сродкамі відэафіксацыі.
- 6 рэгістратараў закуплены і тэстуюцца, яшчэ 28 і станцыю здыму дадзеных набудуць у бліжэйшы час. Цалкам абсталяваць кіроўцаў плануецца на працягу 2-3 месяцаў, - распавёў дырэктар УП «Спецкамунаўтатранс» Анатоль Жаўрыд.
-
«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР
-
Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі
-
«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Каментары