Улада

У Беларусь прыбыў новы пасол Ізраіля

Паводле інфармацыі прэс‑службы дыпмісіі, Э.Шапіра «рады, што прыехаў працаваць менавіта ў Беларусь, і зазначыў, што для яго вялікі гонар быць паслом Дзяржавы Ізраіль менавіта ў гэтай краіне».

14 студзеня пасол пачне працаваць у дыпламатычным прадстаўніцтве, а на наступным тыдні плануецца яго сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. У найбліжэйшы час Э.Шапіра спадзяецца даць прэс‑канферэнцыю, аднак гэта адбудзецца не раней за яго афіцыйнае ўваходжанне на пасаду пасла.

Як раней паведамляў БелаПАН, беларускія ўлады звязваюць з прыездам новага пасла Ізраіля «пэўныя надзеі на пазітыўныя зрухі ў двухбаковых адносінах».

Паводле інфармацыі ізраільскіх СМІ, 46‑гадовы Э.Шапіра добра валодае рускай мовай і з’яўляецца адным з найбольш спрактыкаваных ізраільскіх дыпламатаў, якія прадстаўлялі сваю краіну ў постсавецкіх дзяржавах. Ён эміграваў з Кішынёва разам з бацькамі ў 11 гадоў. Ва універсітэце Тэль‑Авіва атрымаў дыплом па кіраванні бізнесам. Дыпламат не жанаты, цікавіцца тэатрам і любіць класічную музыку. У 2003—2004 гадах Э.Шапіра працаваў у ізраільскім пасольстве ў Расіі, а да гэтага — у дыпламатычных прадстаўніцтвах Ізраіля ва Украіне, Узбекістане і Тайландзе, займаў пасаду намесніка кіраўніка прэс‑службы МЗС Ізраіля па Усходняй Еўропе і СНД.

Са снежня 2004 года пасольства Ізраіля ў Беларусі ўзначальваў Зееў Бен‑Ар’е.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць