Свет22

Дзяўчынка з Новай Зеландыі паслала прэм'еру «хабар» 5NZ$. Палітык напісала ў адказ мілы ліст

NZ Gerald

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн вярнула дзяўчынцы 5 новазеландскіх даляраў, з дапамогай якіх тая спрабавала «падкупіць» кіраўніка ўрада, каб яна пагадзілася правесці даследаванне драконаў.

11-гадовая Вікторыя прасіла ўлады краіны надзяліць яе тэлекінетычнымі здольнасцямі, а таксама «хацела высветліць, што яны ведаюць пра драконаў і ці знаходзілі яны гэтых істот, каб яна магла іх трэніраваць».

Да ліста дадавалася банкнота ў 5 новазеландскіх даляраў (3,2 даляра ЗША), якую прэм'ер вярнула.

Скрыншот ліста ў адказ Ардэрн з'явіўся на інтэрнэт-форуме Reddit. Карыстальнік напісаў, што яго малодшая сястра спрабавала «даць хабар Джасіндзе».

Брат дзяўчынкі таксама паведаміў, што цікавасць яго сястры да тэлекінезу ўзнікла дзякуючы фантастычнаму серыялу Netflix «Вельмі дзіўныя справы», галоўная гераіня якога валодае такімі здольнасцямі.

У лісце ў адказ, сапраўднасць якога Бі-бі-сі пацвердзіла прэс-служба прэм'ер-міністра, Ардэрн напісала, што яе адміністрацыя падзякавала Вікторыі за яе зварот.

«Мы з цікавасцю пачулі вашыя меркаванні з нагоды фізікі і драконаў, але, на жаль, у цяперашні момант мы не займаемся працай у якой-небудзь з гэтых сфер», — гаворыцца ў лісце.

«Я вяртаю вам дасланыя грошы і зычу ўсяго найлепшага ў пошуках тэлекінезу, тэлепатыі і драконаў», — напісала Ардэрн.

У канцы ліста прэм'ер прыпісала ад рукі: «P.S. Я ўсё роўна буду сачыць за гэтымі драконамі. А яны носяць касцюмы?»

Гэта ўжо не першы ліст ад дзіцяці, на які Ардэрн уласнаручна адказвае.

У сакавіку ў твітары з'явіўся скрыншот паслання, якое прэм'ер адправіла ў адказ на зварот васьмігадовай дзяўчынкі, якая заявіла, што яна ўхваляе «ідэю аб забароне небяспечнай зброі».

У сваім лісце Ардэрн заклікала дзяўчынку працягваць рабіць дабро.

Гэтая перапіска адбылася неўзабаве пасля страляніны ў мячэцях Крайстчэрча, калі загінуў 51 чалавек.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме правялі малебен за Трампа16

Брытні Спірс затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане3

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую пераарыштавалі на выхадзе з калоніі, урэшце вызвалілі ў зале суда

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава22

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын6

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць