Моладзь Мінска 25 мая прэзентуе патрыятычны праект «Улетку 44-га…», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі, пра гэта БелТА паведамілі ў Мінскім гарадскім камітэце БРСМ.
Цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя шэсця партызанскага парада, які прайшоў 16 ліпеня 1944 года на былым гарадскім іпадроме ў раёне вул. Чырвонаармейская.
З 13.00 да 13.30 па вул. Камсамольскай пройдзе калона з конніцай, партызанамі і падпольшчыкамі. Узначаліць шэсце легендарны казёл па мянушцы Малы — у 44-м ён стаў адным з талісманаў параду. На імправізаванай трыбуне збяруцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага руху і парада 1944 года. Чаканіць крок перад імі будуць актывісты БРСМ — студэнты устаноў вышэйшай адукацыі сталіцы.
Таксама ў 13.00 у скверы на вул. Комсомольская пачнуць працу інтэрактыўныя пляцоўкі.
Тут жа можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па страявой падрыхтоўцы, зборцы-разборцы аўтаматаў, стральбе са зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, намотванні ануч.
-
«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны
-
Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі
-
Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію

Каментары