Грамадства66

Чаму актывісткам Pussy Riot паставілі ў пашпарт рускамоўны штамп «запрещено», а не «забаронена»?

Дзвюм актывісткам Pussy Riot, якія выбягалі на поле падчас фінала чэмпіяната свету, забаранілі ўезд у Беларусь — яны ляцелі ў Кіеў транзітам цераз Мінск.

У гэтай гісторыі звяртае на сябе ўвагу, што ў пашпарце актывістак стаіць беларускі штамп «Запрещён», хоць раней пры падобных абставінах у інтэрнэце ўсплывалі фота са штампам «Забаронена». 

Чым выклікана змена мовы? Пра гэта «Наша Ніва» спыталася ў прэс-сакратара Пагранічнага камітэта Антона Бычкоўскага. 

«На нашай граніцы штампы аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусь існуюць у двух варыянтах: па-беларуску і па-руску. Яны з некаторымі адрозненнямі, але выкарыстоўваюцца нароўні. Гэта вызначана ў адпаведнай пастанове 2009 года. Таму такая практыка не новая», — патлумачыў Бычкоўскі. 

Тое, як гэта адбываецца на практыцы, «Нашай Ніве» расказалі пагранічнікі, якія непасрэдна і ставяць такія штампы. 

«Сапраўды, ёсць і такі, і такі штамп. Розніца ў тым, што штамп на нацыянальнай мове ставіцца тым, хто ўязджае ў Беларусь і не прапускаецца далей. Штамп на другой дзяржаўнай мове ставіцца тым, хто ў краіну ўжо трапіў, але будзе дэпартаваны», — патлумачылі нам работнікі ведамства. 

Каментары6

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць