Здарэнні55

Экс-намесніка кіраўніка Мінска Дамарацкага прысудзілі да 12 гадоў за хабар $3500

Фота Вадзіма Заміроўскага

Больш за два месяцы суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў крымінальную справу ў дачыненні да экс-чыноўніка Андрэя Дамарацкага, піша Tut.by.

Яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч.3 арт. 430 (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), ч.3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч.1 арт. 210 КК (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Ужо падчас працэсу пракурор заявіў, што адмаўляецца ад часткі абвінавачванняў — і выключыў шкоду гораду на 3 мільёны рублёў. Дзяржабвінаваўца патрабаваў для абвінавачанага 13 гадоў калоніі.

Сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска абвясціў вырак. Былога намесніка кіраўніка Мінска Андрэя Дамарацкага прызналі вінаватым і прысудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці — будуць канфіскаваныя iPhone, маразільная камера, посудамыйная машына, мікрахвалевая печ, грошы. Ад арышту суддзя Таццяна Акавітая вызваліла машыну Kia, Playstation з двума джойсцікамі. Таксама абвінавачаны павінен выплаціць штраф у 3 тысячы рублёў. Суд пастанавіў грамадзянскі пазоў пракурора задаволіць памерам 5122 рублёў.

Андрэя Дамарацкага абвінавачвалі па трох карупцыйных злачынствах.

Па версіі следства, ён атрымаў хабар у 2,5 тысячы даляраў за дапамогу ў спрыяльным вырашэнні пытання па размяшчэнні летняга кафэ Golden coffee на вуліцы Кірава ў Мінску. Дамарацкага не затрымлівалі з доказамі злачынства, паказанні супраць яго даў бізнэсмен Васіль Садоўскі, але падчас допыту ў судзе адмовіўся ад сваіх слоў. Ён распавёў, прызнальныя паказанні напісаў пад дыктоўку следчага, бо хацеў хутчэй вярнуцца з СІЗА КДБ дадому.

Яшчэ адзін эпізод абвінавачання — Андрэй Дамарацкі незаконна атрымаў прэміі ў адну тысячу даляраў за штучна завышаныя паказчыкі работы ГУСР. Прэмію, дарэчы, узгадніў былы мэр Мінска Андрэй Шорац. Дамарацкі вярнуў прэмію за два месяцы да яго затрымання, як толькі ўбачыў, што не сыходзяцца паказчыкі. Бухгалтар прыняла грошы, гэта дакументальна пацверджана.

— Калі мы па надуманых абвінавачваннях будзем асуджаць кіраўнікоў, нікога не застанецца, іх і так ужо не хапае, — казаў раней у судзе адвакат Дзмітрый Гарачка, які прадстаўляе інтарэсы Дамарацкага. — Мы падрываем веру людзей у кадравую палітыку кіраўніка дзяржавы. Чаму Дамарацкаму не былі прад'яўленыя абвінавачванні яшчэ ў 2015 годзе, калі ААЦ ўжо тады праслухоўваў тэлефон Валадзько, меў на руках усе матэрыялы? Зразумела чаму. Калі б такія доказы прад'явілі Лукашэнку, ён бы ніколі не даў згоду на затрыманне (у 2015-м Дамарацкі яшчэ займаў пасаду намесніка кіраўніка Мінска, на яго затрыманне, па законе, спатрэбіўся б дазвол Лукашэнкі, бо чыноўнік уваходзіў у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы).

У сваім апошнім слове Андрэй Дамарацкі прасіў вынесці справядлівы і сумленны прысуд:

— За 20 гадоў маёй працы са мной такое ўпершыню. Нягледзячы на ​​тое, што адбывалася падчас папярэдняга следства, я верыў, што ў нашай краіне перамагае законнасць і права. Я не здзяйсняў злачынстваў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць