Кіраўнік дзяржавы правядзе 1 жніўня афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, які ў сераду прыбывае з афіцыйным візітам у Мінск, паведамляе БелТА.
Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Лукашэнка і Мірзіёеў абмяркуюць шырокае кола пытанняў, акцэнт будзе зроблены на ўмацаванні эканамічных адносін. Бакі разгледзяць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, транспартнай сферы і IT-сектары.
Па выніках чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў. Прэзідэнты таксама плануюць разам наведаць выставу нацыянальнай прадукцыі Узбекістана, якая ў гэтыя дні праходзіць у беларускай сталіцы.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары